Знайсці
15.05.2024 / 16:072РусŁacБел

Выйшла на свабоду палітзняволеная Алеся Буневіч

Дырэктарку віленскай друкарні вінавацілі ў тым, што яна мусіла дапамагчы выехаць з Беларусі «рэйкавым партызанам».

Алеся Буневіч. Фота з сацсетак

Алесі Буневіч 34 гады. Родам яна з Маладзечна, дзе жыла да 2021 года. У Беларусі мела невялікую турфірму, а пасля пераезду ў Вільню стала сузаснавальніцай друкарні і крамы A2 Print. У красавіку 2022 Алеся часова вярнулася ў Беларусь.

Неўзабаве яе затрымалі. Алесю абвінавацілі ў тым, што яна мусіла дапамагчы «рэйкавым партызанам» Яўгену Мінкевічу, Дзмітрыю Клімаву, Уладзіміру Аўрамцаву выехаць з Беларусі.

Спачатку яе вінавацілі ў «здзяйсненні тэрарыстычнага акта групай асоб па папярэдняй змове», але пасля справу перакваліфікавалі на «наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы арганізаванай групай» (ч. 3 арт. 371 КК РБ).

Пра гэта стала вядома з фільма БТ. Сама Буневіч, імаверна, адмовілася даваць інтэрв'ю Лебедзевай — замест яго ў фільме паказвалі кавалкі следчага эксперыменту.

Скрыншот з фільма БТ

Суд над Алесяй Буневіч адбыўся 17 лістапада 2022 года. Ёй прысудзілі тры з паловай гады калоніі. Але на апеляцыі, якая прайшла 31 студзеня 2023-га, прысуд зменшылі на год.

Буневіч вызвалілася па сканчэнні тэрміна 3 мая 2024. Праз тое, што ў артыкуле фігуруе «здзяйсненне злачынства арганізаванай групай», ёй прызначылі прэвентыўны нагляд на год.

Гэта значыць, што ёй нельга выязджаць з Беларусі, трэба рэгулярна адзначацца ў міліцыі, таксама могуць накладацца іншыя абмежаванні (напрыклад, не хадзіць у месцы, дзе прадаюць алкаголь). У Вільні ў Алесі засталіся муж і непаўналетні сын.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — героі, якія хацелі спыніць вайну. Што пра іх вядома?

Падлічылі колькасць рэпрэсаваных за антываенныя выступы. Яна шакуе

20-гадовую «тэрарыстку» Дануту Перадня асудзілі да 6,5 года калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
13
8
Крокам Руш/адказаць/
15.05.2024
Героям слава за самаахвярнасць, а самаабвешчаным лідаркам і лідарам ганьба за фэйкавую дзейнасць!
0
Олег/адказаць/
15.05.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера