Знайсці
15.05.2024 / 21:50РусŁacБел

У Ваўкавыскім раёне ў лесе знайшлі 16 скрынак з артылерыйскімі снарадамі

У лесе паблізу вёскі Замкавая Ваўкавыскага раёна ляснік, займаючыся падрыхтоўкай дрэў да высечкі, наткнуўся на закапаныя ў зямлю 18 скрыняў, у большасці з якіх знаходзілася вельмі небяспечнае змесціва.

Дзве скрыні аказаліся пустыя, а ў астатніх знаходзілася 82 45-мм артылерыйскія снарады часоў Другой сусветнай вайны. 

Падобную знаходку, хоць і ў значна меншым памеры, «пашчасціла» мець і жыхарцы вёскі Вінкаўцы Лідскага раёна. Яна ў гэтую нядзелю падчас сельскагаспадарчых работ знайшла артылерыйскі снарад 152-га калібру.

@nashanivanews Страшную знаходку адкапалі ў Буда-Кашалёўскім раёне #будокошелево#беларусь#беларусьновости#нашаніва#беларускаямова#соседи♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Проста ў цэнтры Новалукомля знайшлі авіяцыйную бомбу

Мужчына пад Віцебскам пілаваў снарад часоў вайны. Той выбухнуў 

Каля адной з вёсак у Драгічынскім раёне знайшлі бомбы

Грыбнік у Столінскім раёне знайшоў у лесе авіяцыйную бомбу часоў Другой сусветнай вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
11
Сумна
2
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера