Знайсці
15.05.2024 / 21:301РусŁacБел

Пад Гомелем зладзілі Афганскую вайну з маджахедамі ФОТА

У гістарычным комплексе «Партызанская крынічка» на Гомельшчыне правялі мерапрыемства ў гонар гадавіны пачатку вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Фота: Гомельщина официально

На ўшанаванне запрасілі былых удзельнікаў вайны ў Афганістане — іх павіншаваў кіраўнік Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Ён выказаў упэўненасць, што вайна ў Афганістане «будзе жыць у памяці людской гэтак жа доўга, як і Вялікая Айчынная».

Фота: Гомельщина официально

Удзельнікам вайны ўручылі юбілейныя медалі, а затым для іх зладзілі рэканструкцыю — маджахеды з вінтоўкамі часоў Другой сусветнай супрацьстаялі савецкім дэсантнікам на БТР.

Некалькі савецкіх салдат нават трапілі ў палон, але затым былі, мяркуючы па ўсім, вызваленыя.

Фота: Гомельщина официально

Вывад савецкіх войскаў з Афганістана пачаўся 15 мая 1988 года і завяршыўся 19 лютага 1989 года. Паводле афіцыйных звестак, на той вайне загінулі больш за 770 беларусаў.

Чытайце таксама:

Як у эфіры афганскай службы Радыё Свабода некалькі месяцаў рэгулярна гучаў паланэз Агінскага

Гульня, якая зайшла занадта далёка. Як расійскія падлеткі са зброяй захапілі вёску пад Светлагорскам

Перад юбілеем «афганца» з Паставаў арыштавалі на пяць сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
15.05.2024
Не хадзілі ў ботах у горы. Форма ў пленных шураві Будаўнічага батальёну, а не эксперыменталка. І з гэтай вайной хлусьня. Калі не можаце паказаць па-людску, дык лепш расказвайце, а не ганьбіце. На брані езьдзілі, толькі сьцягоў не вешалі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера