Знайсці
29.04.2024 / 11:444РусŁacБел

Цяпер афіцыйна: «Валадарку» расфармавалі, СІЗА-1 пераехаў на новы адрас

Усіх перавялі ў Калядзічы.

СІЗА ў Калядзічах. Фота: Onliner.by

Ад 29 красавіка следчы ізалятар № 1 пераехаў на новы адрас. «Валадарка» расфамавана, усіх вязняў за апошнія некалькі тыдняў перавялі ў новы будынак у Калядзічах, піша «Вясна».

Пра перавод родных з «Валадаркі» сваякам пачалі казаць некалькі месяцаў таму, але пераезд зноў зацягваўся. Нядаўна для вязняў ужо перасталі прымаць перадачы і толькі сёння адміністрацыя СІЗА-1 афіцыйна паведаміла пра пераезд. Цяпер у вядомым Пішчалаўскім замку няма вязняў — іх перавялі ў іншыя ўстановы, у тым ліку ў новы ізалятар у Калядзічах.

Новы адрас СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць. Прыём перадач будзе адбывацца з аўторка па суботу.

Чытайце таксама:

У СІЗА на Валадарскага перастаюць прымаць перадачы?

Былога інспектара мытні з-за стану здароўя судзілі на «Валадарцы»

Ксенія Лебедзева прызнала, што адказы спявачкі Мэрыем у інтэрв'ю на Валадарцы перазапісвалі восем разоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
0
Ёсік/адказаць/
29.04.2024
Язэп, Пішчалаўскі замак - гістарычны будынак. Тое, што там утрымліваліся вязьні, дык яны ж там з пачатку існаваньня астрога сядзелі. Паўстанцы, Дунін-Марцінкевіча, Колас, Гарун ды іншыя. А вось Акрэсьціна зьнесьці.
29.04.2024
прам, як лукашысты - усё знесці. гэта гістарычны будынак. хай і са злавеснай гісторыяй
29.04.2024
А растрэльны падвал куды перанеслі, таксама ў Калядзічы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031