Знайсці
29.04.2024 / 09:265РусŁacБел

Бубнач «Карозіі металу» трапіў у кому пасля затрымання на канцэрце. Гурт спыняе дзейнасць

Барабаншчык трэш-метал-гурта «Карозія металу» трапіў у кому пасля таго, як супрацоўнікі Расгвардыі ўварваліся ў клуб, дзе праходзіў канцэрт. Там былі затрыманыя тры музыкі і каля 40 гледачоў.

 Лідар «Карозіі металу» Сяргей «Павук» Троіцкі

«Бубнач» Марк [Бейгун] знаходзіцца ў коме пасля нападу трох бугаёў у час ніжагародскай бойні», — напісаў лідар гурта Сяргей «Павук» Троіцкі. Што менавіта адбылося з Бейгуном, Троіцкі не паведаміў. 

Троіцкі таксама заявіў «Известиям», што гурт прыпыняе сваю дзейнасць, бо не можа рэкламаваць канцэрты і запрашаць туды людзей. 

27 красавіка ў клуб «Нянавісць» у Ніжнім Ноўгарадзе, дзе з канцэртам выступаў гурт, уварваліся сілавікі. 

Мяркуючы па відэа, гледачам загадалі легчы тварам у падлогу, некаторых з іх збілі. 

Па словах дырэктара групы Марыі Руновай, падставай сталі старажытнаславянскія сімвалы» ў выглядзе розных вобразаў сонца з загнутымі па крузе прамянямі», размешчаныя на мерчы калектыву. 

На наступны дзень суд аштрафаваў траіх музыкаў, у тым ліку Троіцкага, на адну тысячу рублёў — па артыкуле аб дэманстрацыі забароненай сімволікі. Паводле суда, Троіцкі на канцэрце прадаваў мерч «з выявай сімволікі нацызму», а гітарысты «публічна дэманстравалі сімволіку нацызму на сваіх футболках».

Чытайце таксама:

Нечаканы працяг кар’еры Сашы Грэй. Чым цяпер займаецца былая зорка фільмаў для дарослых?

«Пугачова пагрузілася ў свет пошласці». «Расія 1» патлумачыла, як цяпер трэба ставіцца да Пугачовай

Нявестка Лукашэнкі атрымала ў Расіі дыплом на прэміі «Шансон года — 2024»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
15
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
29.04.2024
гойда! лепо!
2
Максим Дизайнер/адказаць/
29.04.2024
Gorliwy Litwin

Гойда, колхозников!Ату, невероятных!
0
Woodoo Cult/адказаць/
30.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031