Знайсці
29.04.2024 / 12:523РусŁacБел

Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі

Наталля Сцёпіна пісала, што яе начальнік «крышуе» мясцовыя кавярні, збіраючы з іх грошы за права працаваць уначы.

Артур Шахлай. Фота: mogilev.mvd.gov.by

Падначаленая былога начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска Артура Шахлая данесла пра яго паборы з дробнага бізнэсу. Пра скаргу стала вядома з узламанай «Кіберпартызанамі» базы даносаў у КДБ, піша Reform.news.

Супрацоўніца мінскай міліцыі Наталля Сцёпіна 2 жніўня 2021 года паведаміла ў сваёй скарзе ў КДБ, што яе начальнік «крышуе» мясцовыя кавярні, збіраючы з іх грошы за права працаваць уначы. 

«Залатым дном для кіраўніка РУУС стала ўзгадненне часу працы гандлёвых пунктаў па вул. Зыбіцкая, якія кантралююцца толькі самім Шахлаем А. У., так у залежнасці ад перадаюцца яму наўпрост і праз давераных асоб, якія адказваюць за выдачу такіх дазволаў, сум ад 1000 умоўных адзінак. Выдаюцца дазволы для працы ў начны час і гандлі спіртным, каму да 2-х гадзін ночы, каму да 3-х, а каму да 6:00. Хоць пры гэтым за дадатковыя паборы з кавярняў практычна ўсе працуюць да 6 раніцы, асабліва з пятніцы па нядзелю», — напісана ў звароце Сцёпінай.

Акрамя таго, супрацоўніца міліцыі распавяла ў сваім даносе, што Шахлай атрымлівае з уладальнікаў кафэ грошы і падарункі за закрыццё крымінальных спраў, звязаных са стратай тэлефонаў у наведвальнікаў.

Асобна адзначае Сцёпіна, што ў згаданых ёй кафэ «любіць адпачываць залатая моладзь, потым бегае з БЧБ-сцягамі».

Здаецца, гэты данос застаўся без наступстваў для Шахлая. Больш за тое, яго службовая кар'ера пайшла ўверх. У 2021 годзе Шахлай «падняўся» да намесніка начальніка (начальнік міліцыі грамадскай бяспекі) УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Шахлай узначальваў Цэнтральнае РУУС у 2020 годзе. Гэта РУУС адзначылася масавымі катаваннямі затрыманых удзельнікаў пратэстаў. Ён таксама з'яўляецца адным з людзей, датычных да смерці актывіста Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года. Менавіта ў Цэнтральнае РУУС быў дастаўлены збіты да смерці Раман.

Раней паведамлялася, што «Кіберпартызаны» атрымалі доступ да каля 40 тысяч даносаў у КДБ за апошнія 9 гадоў.

@nashanivanews «Кіберпартызаны» апублікавалі 40 000 даносаў ад беларусаў. Але ці ўсё гэта менавіта даносы? #беларусь#белорусы#милициябеларуси#кгб#нашаніва#новостибеларуси♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Чытайце таксама:

Кіберпартызаны атрымалі доступ да 40 тысяч даносаў у КДБ

«Давыдзька, Эрнст і Ціханоўскі — гэта адзін чалавек у розных грымах». Дзіўныя даносы, якія дасылалі ў КДБ

Бондарава стукала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»

«Лукашэнка і Шуневіч заслугоўваюць смяротнага пакарання». Пра што насамрэч пісала «Фрау А» ў КДБ?

«Хай гэтая Гюльчатай адкрые тварык». Сярод допісаў у КДБ, выкладзеных «Кіберпартызанамі», выявіўся і ліст Фядуты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
11
0
Кастусь/адказаць/
29.04.2024
не было счастья, да несчастье помогло)
0
даведка/адказаць/
29.04.2024
Самые надёжные и преданные режиму кадры — это те, на кого уже накоплено предостаточно компромата в столе.
0
Сымон/адказаць/
29.04.2024
Імаверна Сцепіна пісала данос, разлічваючы атрымаць падвышэнне праз раскрыццё карупцыі ў Цэнтральнам РАУСе. Зрэшта яна не зразумела, што гэта была частка г.з. "крадзяжу па чыне" і "надзела на харчаванне", прадугледжанага ў лукашысцкай сістэме для ключавых вертыкальшчыкаў (у т.л. і сілавікоў).
Наступствы ўзлому базы даносаў КДБ кіберпартызанамі будуць расці як снежны ком, разбураючы і далей лукашысцкую карную сістэму.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031