Знайсці
29.04.2024 / 09:31РусŁacБел

13-гадовы школьнік атрымаў моцныя апёкі ад узгарання мабільніка

Няшчасце здарылася ў суботу ў Карме Гомельскай вобласці.

А палове на сёмую раніцу маці прачнулася ад крыку васьмігадовай дачкі, якая спала на другім паверсе дома, паведамляе МНС.

Падняўшыся на другі паверх, яна ўбачыла што ў 13-гадовага сына на ложку тлеў матрац. Маці пабудзіла дзяцей і са старэйшым 18-гадовым сынам, патушыўшы матрац, выкінулі яго праз акно на вуліцу. Пасля чаго выклікала хуткую, якая пасля агляду сярэдняга сына з апёкамі левай кісці і тулава I—II ступені (14% цела) шпіталізавалі ў бальніцу.

У выніку пажару пашкоджаны матрац і пасцельныя прыналежнасці. Разгляданая версія прычыны пажару — канструктыўны недахоп мабільніка.

@nashaniva 13-гадовы школьнік у моцна абгарэў: у яго ўначы загарэўся мабільнік #мчс#беларусь#беларусьновости#беларускаямова#беларусь#гомель#телефон♬ Suspense Thriller - Nitesail

Чытайце таксама:

20 гадоў таму ў псіханеўралагічным інтэрнаце ў Гродзенскай вобласці згарэў 31 чалавек. Што адбылося ў Дзятлаўскім раёне ў 2003 годзе

У Дрыбінскім раёне спальванне сухой травы скончылася страшна

У Мінску п'яная шматдзетная маці біла былога мужа швабрай, а пасля задушыла пажарным шлангам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031