Знайсці
29.04.2024 / 12:222РусŁacБел

Найменей пяць чалавек затрымалі сілавікі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года

Найменей пяцярых мужчын затрымалі сілавікі ў Баранавічах, вынікае з апублікаванага ГУБАЗіКам відэа.

На відэа затрыманыя гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.

Паводле інфармацыі «Медыязоны», адзін з затрыманых — Пётр Зіневіч, які выйшаў на волю па амністыі летась.

У 2021 годзе Зіневіча асудзілі па паклёпе (артыкул 188 КК) і прыгаварылі да двух гадоў хіміі. У студзені 2023 года ён вызваліўся па амністыі.

Голас за кадрам пытаецца ў затрыманых, што яны рабілі 9 жніўня 2020 года. Пётр Зіневіч адказвае, што проста «ішоў праз плошчу».

Яшчэ аднаго затрыманага, паводле інфармацыі «Медыязоны», клічуць Зміцер Блашчаніца.

Сілавікі пішуць, што супраць затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і пагражаюць тэрмінам да пяці гадоў згодна з артыкулам.

Чытайце таксама:

У Баранавічах арыштавалі чорнага капача Аляксея Лопуха з «арсеналам зброі». Пры чым тут апазіцыя?

У Баранавічах па «народным» артыкуле сёння асудзілі адразу 17 чалавек

У Баранавічах за падзеі 2020 года затрымалі чатырох чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
12
0
Будучыня/адказаць/
29.04.2024
Лукашысты адмянілі ўсе сроки давности? Значыць і лукашыстаў будзем саджаць і судзіць без сроков давности. І нашы дзеці, і ўнукі таксама будуць судзіць лукашыстаў. А ў старасці сядзець яшчэ цяжэй...
0
ЭйсМент/адказаць/
29.04.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031