Знайсці
21.04.2024 / 22:311РусŁacБел

У Баранавічах арыштавалі чорнага капача Аляксея Лопуха з «арсеналам зброі». Пры чым тут апазіцыя?

ГУБАЗіК затрымаў жыхара Баранавіцкага раёна Аляксея Лопуха. У яго знайшлі арсенал зброі — больш за 30 адзінак гранат, пісталетаў і кулямётаў. Прапагандысты спрабуюць знайсці ў справе палітычны складнік. Якім чынам?

У тэлеэфіры Лопуха называюць «зброевым баронам». Ён прызнаецца, што спажываў наркотыкі. Змагаецца з залежнасцю паўтара года.

У сюжэце АНТ адзначаецца, што 10 гадоў таму ў адносінах Лопуха праводзілася праверка, у яго тады канфіскавалі нейкую нацысцкую літаратуру, а таксама «сімволіку пратэставай накіраванасці». Супраць чаго у 2014-м пратэставаў у сябе дома Лопух, незразумела.

Наступны аргумент — Лопух пакідаў у інтэрнэце «негатыўныя каментары», а таксама інструкцыі па вырабе выбухованебяспечных прадметаў.

Нарэшце, маці Аляксея ўдзельнічала з пратэстах 9 жніўня 2020 года ў Баранавічах і ў іншых несанкцыянаваных акцыях, а пасля дасылала знятае відэа ў тэлеграм-каналы.

Цяпер праводзіцца балістычная экспертыза знойдзенай зброі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
19
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
24
22.04.2024
Натянут сову на глобус и ко дню победки расстреляют бедолагу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031