Знайсці
14.12.2023 / 12:1717РусŁacБел

«Не баяцца быць сабой». Журналістка «Трыбуны» Сабіна Аліева зрабіла камінг-аўт

Сабіна Аліева зрабіла камінг-аўт і назвала сваё першае каханне сярод жанчын, заўважыў канал Кулуары KYKY.

Сабіна вядзе англамоўны падкаст Sabʼs Corner Podcast. У адзін з эпізодаў яна паклікала баскетбалістку Кацю Сныціну і спытала ў яе: 

— Ты не супраць, калі я раскажу, што мы сустракаліся?

— Вядома, мая жонка ведае пра гэта. Атрымліваецца, гэта твой афіцыйны камінг-аўт? 

Сабіна адказала «так» і дадала, што Каця была першай, хто прымусіў яе задумацца, што ёй «падабаюцца не толькі хлопчыкі».

Пасля Сабіна напісала пост у Instagram:

«Мае першыя адносіны паставілі вельмі высокую планку ў першую чаргу для мяне самой. Гэтыя адносіны навучылі мяне, як па-сапраўднаму любіць і падтрымліваць не толькі іншых, але і сяброў, а таксама не баяцца быць сабой».

Сама Сныціна не так даўно пазнаёміла беларусаў са сваёй жонкай Надзеяй Бродскай — яе афіцыйны камінг-аўт здарыўся ў шоу Мікалая Халезіна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
5
0
Такое сабе/адказаць/
14.12.2023
Наташа, У мяне няма цяжкасцяў з прыняццём рашэнняў! А калі і з'явяцца, то ўзорам будуць не сабіны.
6
беларуска/адказаць/
15.12.2023
Сабіна, дзякуй, што падзялілася! шчасьця табе! прывітаньні зь Менску❤️
1
Гетэрасэксуал/адказаць/
15.12.2023
Гэта хто? я ня ведаюся ў гома сэксуальнай тэме
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера