Знайсці
13.12.2023 / 14:12РусŁacБел

Шэймана і Косінца Лукашэнка прызначыў адказнымі за Афрыку

Аляксандр Лукашэнка 13 снежня ў Палацы Незалежнасці склікаў нараду па выніках замежных візітаў. Ён хоча, каб урад і іншыя адказныя аператыўна падключыліся да рэалізацыі дамоўленасцяў, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка паставіў задачу памочніку Аляксандру Косінцу ўзяць на кантроль работу з Экватарыяльнай Гвінеяй і Кеніяй — краінамі ў Афрыцы, дзе ён пабываў.

Гаворачы аб Кеніі, Лукашэнка таксама звярнуўся да Віктара Шэймана. «Я вам ужо гаварыў падчас палёту: вазьміце і займайцеся Афрыкай, як калісьці вы пачыналі. Яна павінна быць пад кантролем у вас як спецыяльнага пасланніка прэзідэнта (так Лукашэнка называе сябе — НН). Па Кеніі вы ведаеце пытанні, па якіх нас папрасіў прэзідэнт дапамагчы ім: тры глабальныя выгадныя для нас пытанні. Ну і іншыя. Таму Афрыка і Кенія асобна — гэта ваша пытанне. Афрыканскі кантынент. Вы пачыналі там, вы за яго адказваеце», — сказаў Лукашэнка, не назваўшы падрабязнасцяў дамоўленасцяў.

За працу з Кітайскай Народнай Рэспублікі персанальную адказнасць цяпер перад Лукашэнкам нясе першы віцэ-прэмʼер Мікалай Снапкоў, Індыю даручылі цяперашняму кіраўніку МЗС Сяргею Алейніку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031