Знайсці
05.10.2023 / 15:5933РусŁacБел

Удар ракеты па кавярні і краме на Харкаўшчыне: 51 загінулы

Сёння быў абстраляны грамадзянскі аб'ект у вёсцы Граза Купянскага раёна Харкаўскай вобласці.

Фота: Украінская праўда

Кіраўнік Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў паведаміў пра 51 загінулага. Сярод іх ёсць шасцігадовы хлопчык.

Фота: Украінская праўда

Фота: Украінская праўда

«Паказальна жорсткае расійскае злачынства — удар ракеты па звычайнай прадуктовай краме, зусім свядомы тэракт. Купянскі раён на Харкаўшчыне. Станам на гэты час вядома пра больш за 48 загінулых. Мае спачуванні ўсім, хто страціў родных і блізкіх!», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграме.

Прэзідэнт Украіны ўпэўнены, што расійскі тэрор трэба спыніць.

«Усе, хто дапамагае Расіі абыходзіць санкцыі — злачынцы. Усе, хто падтрымлівае Расію, падтрымлівае зло. Гэты і аналагічныя тэракты патрэбныя Расіі толькі для аднаго: зрабіць свой генацыд і агрэсію новай нормай для ўсяго свету. І я дзякую кожнаму лідару, кожнаму народу, які падтрымлівае нас у абароне жыцця», — дадаў Уладзімір Зяленскі.

«Тэрарыстам — адкажам. Цалкам справядліва. І магутна», — рэзюмаваў прэзідэнт Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
16
Абуральна
63
1
Вероятный/адказаць/
05.10.2023
Ўсё панятна!, залік за спробу ўжывання Гугль перакладчыка! Ужо лепш чым голая расейшчына 
5
Артём/адказаць/
05.10.2023
Гиркин был триггером. А мог и не быть, - а Александр Захарченко, Гиви, Мозговой, Дрёмов.... Они не простые донбасские парни? И таких нашлись тысячи.
06.10.2023
Артём, немає сенсу тобі щось доводити. Пізно. Русня просто має здохнути. Вся. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031