Знайсці
29.08.2023 / 11:525РусŁacБел

УСУ заявілі, што Расія вывела свае войскі з Беларусі ў поўным складзе. «Беларускі Гаюн» гэта аспрэчвае

Камандуючы Аб'яднанымі сіламі УСУ Сяргей Наеў заявіў, што Расія вывела ўсе свае войскі з Беларусі і перакінула іх на Купянскі кірунак. «Беларускі Гаюн» гэтага не пацвярджае

Сустрэча ў Брэсце расійскіх вайскоўцаў на вучэнні войск АДКБ. Фота: brest38sso/Telegram

«Абстаноўка на мяжы з Беларуссю цалкам намі кантралюецца. Рэзкіх змен не прадбачыцца. Цяпер расійскі наземны кампанент у поўным складзе выведзены з Беларусі і знаходзіцца ў складзе рэзерву аб'яднанай групоўкі войскаў РФ, часткі якой вядуць наступ на Купянскім/Ліманскім кірунку», — заявіў камандуючы Аб'яднаных сіл Узброеных сіл Украіны, генерал-лейтэнант Сяргей Наеў.

У той жа час у верасні на тэрыторыі Беларусі запланавана правядзенне шэрагу сумесных вучэнняў АДКБ («Эшалон», «Пошук», «Узаемадзеянне»), якія могуць быць выкарыстаны як легітымізацыя нарошчвання ваеннай прысутнасці, звярнуў увагу генерал.

«Беларускі Гаюн» згодны, што адбылося значнае памяншэнне колькасці расійскіх вайскоўцаў у Беларусі, але пра вывад у поўным складзе, паводле маніторынгавай групы, гаворкі не ідзе.

Сапраўды, з пачатку ліпеня адбылася ліквідацыя палявых лагераў УС РФ на палігонах «Абуз-Лясноўскі», «Лепельскі» і «Асіповіцкі». 

Цяпер, піша «Гаюн», расійскія вайскоўцы працягваюць знаходзіцца ў Беларусі на:

аэрадроме «Мазыр» («Бокаў»);

аэрадроме «Зябраўка»;

радыётэхнічным вузле «Баранавічы»;

43-м вузле сувязі «Вілейка». 

На гэты момант «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць ваенных УС РФ толькі ў вышэйпералічаных лакацыях прыкладна ў 2000 чалавек.

«Гаюн» звяртае ўвагу, што 1-6 верасня ў Беларусі пройдуць вучэнні АДКБ «Баявое братэрства-2023». У іх возьмуць удзел больш за 2500 вайскоўцаў, з іх каля 300 вайскоўцаў будуць з Расіі, і частка з іх ужо прыбыла ў Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
9
3
Багдан/адказаць/
29.08.2023
Арні, што ты ляпаеш, правакатар? З голымі рукамі на расейскія танкі? 
2
Гервасій/адказаць/
29.08.2023
Арні, вы вярзеце глупства на узроўні лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Ці вы карысны ід**т, ці троль, ці сексот не важна. Важна што хтосьці чытае і верыць вось такому вось.
0
Трэба больш санкцыяў!!!/адказаць/
31.08.2023
Арні, так спадар зянон заклікаў сядзець дома і казаў што санкцыі не патрэбныя.
І тады б Расея РАЗАМ з арміяй РБ напала бы на украіну яшчэ увясну 2021га, а да беларусаў бы ставіліся ў свеце як да расейцаў (як да смецця).
А зараз пасля 2020 менталітэт у людзей значна іншы, вялізны крок наперад.
Па тваёй "логіцы" палякам у 1981 ня трэба было пртэставаць... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031