Знайсці
22.08.2023 / 10:0721РусŁacБел

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Прычыны пагрозы бяспецы Літвы з боку Карач не тыя, пра якія яна гаворыць

На мінулым тыдні Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы прызнаў грамадзянку Беларусі Вольгу Карач, кіраўніцу Міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом», пагрозай нацыянальнай бяспецы. Як піша «Дэлфі», прычыны, з якіх Карач, паводле звестак ДДБ, уяўляе пагрозу бяспецы дзяржавы, не тыя, пра якія жанчына публічна заяўляе.

 

 Вольга Карач. Скрын відэа

«Прычыны, якія прывялі да ацэнкі таго, што В. Карач уяўляе пагрозу бяспецы дзяржавы — не тыя, якія яна згадвае ў сваіх публічных заявах», — гаворыцца ў паведамленні ведамства, накіраванага інфармацыйнаму агенцтву Elta ў панядзелак.

Пры гэтым адзначаецца, што сапраўдныя прычыны рашэння не зʼяўляюцца публічнай інфармацыяй.

«ДДБ даў Дэпартаменту міграцыі інфармацыю, звязаную з пагрозай В. Карач бяспецы Літоўскай дзяржавы. Гэтая інфармацыя не зʼяўляецца публічнай, таму падрабязней мы яе каментаваць не будзем», — гаворыцца ў каментары ведамства.

Падкрэсліваецца, што В. Карач была праінфармаваная аб прычынах, якія прывялі да рашэння наконт яе. Аднак, зазначае ДДБ, жанчына мае права абскардзіць такое рашэнне ў судзе. «ДДБ, са свайго боку, у судзе зможа паказаць довады, якія прывялі да ацэнкі В. Карач, якія цяпер не могуць быць апублікаваныя», — паведамляе ведамства. 

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што Літва далучылася да Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, якая забараняе дэпартацыю чалавека, калі гэта створыць рызыку пераследу.

На мінулым тыдні сама Вольга Карач расказала расійскім СМІ аб тым, што ёй адмовілі ў прадастаўленні прытулку, а прычынай гэтага нібыта з'яўляецца яе інтэрв'ю з Уладзімірам Жырыноўскім , а таксама ўдзел у шэрагу канферэнцый у РФ, якія праводзіліся пры ўдзеле Еўракамісіі.

Учора стала вядома, што прычынай адмовы ў прадастаўленні прытулку актывістцы Вользе Карач маглі стаць падазрэнні ў яе супрацоўніцтве з расійскай разведкай.

Вольга Карач да 2020 года была частай госцяй у расійскіх пракрамлёўскіх выданнях, у прыватнасці, на «Лента.ру» і «Газета.ру». Ад восені 2020 года яна атакавала Святлану Ціханоўскую. Мемам сталі словы экс-сілавіка Ігара Макара, што Юрый Зянковіч «паехаў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач». У Маскве Зянковіча арыштавалі, разам з Аляксандрам Фядутам.

Карач таксама беспаспяхова падавала заявы ў праваахоўныя органы Літвы і камісіі па этыцы на незалежныя СМІ. 

Чытайце таксама:

Вольга Карач заявіла, што яе прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

Вольгу Карач прапануюць вылучыць на Нобелеўскую прэмію міру

«Можна атрымліваць грошы пад барацьбу за правы трансгендараў, можна — супраць іх». Вольга Карач — пра жыццё ў Вільні, хваробы і даходы

Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Вольга Карач стварыла новую кааліцыю. Хто гэтыя людзі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
70
Панылы сорам
7
Ха-ха
20
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
16
23.08.2023
Вельмі добры прэцэдэнт. Беспакаранасьць ўсялякіх беспрынцыпнікаў, агентуры, грантакрадаў у беларускім руху не дае яму набіраць сілу ўжо дзесяцігодзьдзі. Мусім самі актыўна чысьціць свае шэрагі, не чакаючы ўладаў Летувы.
0
Алыі/адказаць/
23.08.2023
Гэтая Карач нейкая відаць яна троху не такая....ну яна улыбаецца неяк не па чалавечы, як робат і яшчэ у яе позірк нейкі не здаровы. Але Летувісы яе далучылі да сьпісу да якога яна акладна не мае дачыненья, такім макарам яны любога могуць выкурыць з Вільні, вось с такім я не згодзен. Нельга дазваляць дзяржаве каб яна без падстаў палявала на ведзьмакоў.
0
Алыі/адказаць/
23.08.2023
XO15, бо яна нарнармалтная, у яе відаць тая ж хвароба што й у лукашэнкі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера