Знайсці
07.08.2023 / 16:4311РусŁacБел

Крысціне Ціманоўскай дазволілі выступаць за Польшчу

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская зможа выступаць за зборную Польшчы. Спартсменка напісала ў фэйсбуку, што ў яе ёсць шанец паехаць на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце, які пройдзе 19—27 жніўня.

«Тыдзень таму мне сказалі, што, магчыма, я змагу паехаць на Алімпіяду, а ўчора польская федэрацыя атрымала афіцыйны ліст, у якім гаворыцца, што каранцін адмянілі і я магу прадстаўляць зборную Польшчы», — напісала спартсменка.

Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегала. Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Пазней спартсменка пераехала ў Польшчу і атрымала грамадзянства гэтай краіны.

Чытайце таксама:

Ціманоўская выйграла срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 200 метраў

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская паказала свой найлепшы вынік за чатыры гады і ўзяла бронзу

Крысціна Ціманоўская расказала, колькі зарабляе і чаму наўрад ці вернецца выступаць за Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
3
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
08.08.2023
Ну, і што? Нарадзілася ў Клімавічах на Магілёўшчыне... То бок і без "карты паляка" стала полькай! Паказала выдатны прыклад тысячам беларусам -- як у імгненне вока можна зрачыся ад усяго калгаснага і беларускага! Змагайцеся, далба_бы, са свой калгас!
Не, я не асуджаю! Для мяне яе проста не існуе! Гэта грамадзянка іншай краіны, а такіх мільярды!
0
Нейкі з прыпынку Порплішча/адказаць/
08.08.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, Ігнат Дамейка для цябе таксама не існуе? Цэніш людзей, як ардынскі хан.))
0
Goodfella /адказаць/
08.08.2023
Удачи!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031