Знайсці
06.08.2023 / 17:2041РусŁacБел

Кавалеўскі расказаў і паказаў, што з сябе будзе ўяўляць беларускі альтэрнатыўны пашпарт

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных справах Валер Кавалеўскі падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» выступіў з відэапрэзентацыяй, падчас якой расказаў, што з сябе ўяўляе дакумент, распрацаваны Кабінетам для беларусаў-эмігрантаў.

Макет дакумента са спецыяльнымі ахоўнымі ўласцівасцямі, адпаведнымі стандартам Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), паводле Кавалеўскага, ужо распрацаваны. На наступным этапе АПК павінен будзе знайсці дзяржаву-партнёра, якая забяспечыць тэхнічную падтрымку.

Альтэрнатыўны пашпарт, паводле задумы, мае пацвярджаць беларускае грамадзянства, з ім таксама можна будзе падарожнічаць. Аднак дазвол на ўезд або пражыванне ў той ці іншай краіне ўсё адно трэба будзе атрымліваць. Але з альтэрнатыўным пашпартам можна будзе адкрываць рахунак у банку, набываць і рэгістраваць тэлефонную сім-карту.

Плануецца, што на пачатковым этапе альтэрнатыўны пашпарт будзе дзейнічаць у межах Шэнгенскай зоны ў ЕС, а далей тэрыторыя ягонага выкарыстання будзе пашырацца праз перамовы.

У перспектыве альтэрнатыўны пашпарт змогуць атрымаць усе грамадзяне Беларусі, якія пажадаюць гэта зрабіць. Аднак спачатку яго будуць выдаваць пераважна тым, хто мае бягучую патрэбу ў замене або аднаўленні дакументаў.

На цяперашні момант стаіць пытанне пра закупку матэрыялаў і ствараецца юрыдычная асоба для поўнага суправаджэння дакумента.

Усе надпісы на дакуменце будуць выкананыя па-беларуску (кірыліцай і лацінкай) і па-англійску. На старонках яго будуць выявы архітэктурных помнікаў.

Кавалеўскі падкрэслівае, што пры стварэнні ўзору пашпарта працавала адмысловая геральдычная камісія, і ўсё ў ім узгоднена з адмыслоўцамі.

Чытайце таксама:

«Наша задача вырваць Беларусь з расійскай арбіты. І правесці дэкаланізацыю Беларусі» — Ціханоўская

Прадстаўнік Палка Каліноўскага заявіў, што Сахашчык і Азараў не справіліся. І анансаваў канферэнцыю ў Кіеве

На адкрыцці «Канферэнцыі новай Беларусі» Ціханоўская анансавала кадравыя змены і часова сышла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
118
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
1
0
жэўжык/адказаць/
07.08.2023
Проста жыхар, гэта не спрашчэнне і не абнаўленне, а бязглузды ідыятызм. Вас калі-небудзь цікавіла, чаму мяккія літары "n", "c", "s" у класічнай лацінцы пазначаюцца рыскай зверху, а літара "l" чамусьці выбіваецца з агульнага шэрагу і менавіта яе цвёрды варыянт мае незвычайны выгляд?

Зробім просты эксперымент. Возьмем тэкст рамана "Людзі на балоце" з Беларускай Палічкі і прагонім яго праз лацінізатар Нашай Нівы. І падлічым часціню выкарыстання розных літараў. Атрымліваецца наступная статыстыка:
    n : 28184
    ń : 970
    c : 15945
    ć : 4839
    č : 8362
    s : 17703
    ś : 3404
    š : 7347
    l : 13026
    ł : 10625

Для беларускай літары "l" часцей выкарыстоўваецца мяккі варыянт. А для астатніх літар - цвёрды. Калі я набіраю беларускі тэкст лацінкай, то для літары "l" мне дастаткова націснуць клавішу "l", а для літары "ł" мне патрэбна націснуць камбінацыю ALTGR+"l". Гэта робіць класічную лацінку больш зручнай для набору тэксту ў параўнанні са стандартам стандартам НАН РБ. З рукапісным пісьмом тая ж самая гісторыя і нашыя продкі гэта разумелі, таму яны выкарысталі прасцейшую ў напісанні літару для таго гука, які выкарыстоўваецца часцей. Гэта ж відавочна!

Таксама замена ł->l мае надзвычай шкодны разбуральны эфект, таму што стварае праблемы з чытаннем існуючай гістарычнай беларускай літаратуры ў арыгінале. Як вы прачытаеце ў старой кнізе слова "stol"? Па правілах класічнай лацінкі гэта "столь". Але НАН РБ хоча пераўтварыць гэтае слова ў "стол". Чаму яны так зрабілі? Хутчэй за ўсё нейкі чыноўнік пырскаў слінай і нахабна патрабаваў пазбавіцца "варожай польскай" літары "ł", кіравала ім выключна ідэалагічная матывацыя. Такім жа чынам паскудзілі правапіс беларускай мовы савецкія камісары ў 1933 годзе.
07.08.2023
Polskaja litara "ł“ prynamsi čytajecca jak "ў". Uzyvaju lacinicu mo z šeść hadoú. Úsiudy, navat kali píšu žoncy či dzieciak. Zručna, prosta.
0
Вітольд/адказаць/
08.08.2023
Шматлікія зачэпкі да дызайну пашпарту - з'ява натуральная, але ўсё гэта з часам магчыма ўзгадніць і выправіць, тым больш што пашпарт ня выдаецца пажыццева. Чамусці крітыкі робяць заўвагу на другасных рэчах, забываючы галоўнае: пашпарт НБ - гэта чарговы крок да стварэння і легітымізацыі альтэрнатыўнай дзяржавы як галоўнага інстытута дваяўладдзя. Ва ўмовах скасавання дэмакратычных электаральных працэдур і ў выніку - нямагчымасці змены рэжыму легальным шляхам стварэнне дваяўладдзя пакуль што застаецца найбольш перспектыўным шляхам пераменаў. Калі ж рэжым давядзе сітуацыю да паўнавартаснай вайны, гэта шматразова паскорыць ўсе працэсы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031