Знайсці
14.07.2023 / 11:504РусŁacБел

З'явілася калекцыя ўпрыгажэнняў, грошы ад продажу якой пойдуць на падтрымку палітвязняў

Каманда праекта Politvyazynka запусціла калекцыю аксесуараў, усе сродкі ад продажу якой пойдуць на дапамогу жанчынам, асуджаным па палітычных артыкулах.

«Падчас паўстання Каліноўскага падрымка палітзняволеных выяўлялася і ў модзе. Жанчыны ў падтрымку палітвязняў насілі жалобнае адзенне, а яшчэ з'явілася цэлая лінія ўпрыгажэнняў: бранзалеты з сэрцам і якарам, завушніцы, каралі, пярсцёнкі, брошкі», — расказвае Яўгенія Доўгая, стваральніца ініцыятывы «Палітвязынка».

Даведаўшыся пра гэты факт, знаёмая дызайнерка дзяўчыны, якая таксама пацярпела ад палітычных рэпрэсій, прапанавала зрабіць падобную калекцыю. Актывістка кажа, што значна дапамаглі ў гэтым артыкулы журналіста Алеся Кіркевіча і гісторыка Васіля Герасімчыка, абодва шмат пісалі пра паўстанне Каліноўскага, і партнёркі натхняліся апісанымі там гісторыямі.

За аснову матэрыялаў узялі метал і жэмчуг. Яўгенія дзеліцца: «З металам звязана многае турэмнае — краты, кайданкі. А жамчужыны — гэта пра нешта далікатнае і прыгожае». 

Фота: інстаграм «Палітвязынкі»

Усе вырабы выкананыя ўручную і нясуць глыбокі сэнс. Калі прыгледзецца да некаторых упрыгожанняў, напрыклад, да жамчужнага чокера, можна разглядзець, што пацеркі на ім размешчаныя паводле азбукі Морзэ і складаюцца ў надпіс «Жыве Беларусь».

Фота: інстаграм «Палітвязынкі»

Прыцягваюць увагу і завушніцы «Цюльпаны» — дзяўчаты зрабілі іх як памяць аб жаночых акцыях салідарнасці, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе. Але, так як калекцыя адлюстроўвае беларускую рэчаiснасць, было вырашана дадаць незвычайныя зашпількі, якiя нагадваюць кайданкі.

Фота: інстаграм «Палітвязынкі»

Акрамя таго, у калекцыі ёсць разнастайныя бранзалеты і калье. Усе сродкі ад продажу аксесуараў будуць накіраваныя на дапамогу палітзняволенным жанчынам.

Яўгенія і яе каманда фарміруюць бандэролі для тых, хто знаходзіцца ў калоніях, СІЗА ці адбывае тэрмін на «хіміі». Жанчынам перадаюць бялізну і сродкі гігіены: асаблівай папулярнасцю карыстаюцца гелі для душа і шампуні ад вошай. Акрамя таго, у дапамогу ўваходзяць і медыцынскія прэпараты: сродкі ад галаўнога болю і прастуды, мазі ад гемарою. Пры неабходнасці камусьці са зняволеных купляецца адзенне і абутак.

Па магчымасці падтрымка аказваецца і жанчынам, якія адбылі свой тэрмін. Ім дапамагаюць фінансава — даюць невялікую суму ў 50-100 даляраў на аплату гінеколага, стаматолага, набыццё прадуктаў ці пакрыццё выдаткаў на гурткі дзяцей.

Набыць упрыгажэнні можна ў інстаграме праекта. Для зручнасці пакупнікоў дзяўчаты арганізавалі міжнародную дастаўку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
14.07.2023
mikola, не ведаў, што ў канторы так млеюць па ролевых гульнях.
0
mikola ramanau/адказаць/
14.07.2023
MacOS , // Ty sto, Hvory na Kantoru? Da *psyhyatara*!
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
15.07.2023
хто з абывацеляў будзе ведаць, што гэта азбука Морзэ? але затое можна бляснуць не толькі ўпрыгожаннямі, але і "ведамі" )

некалі я пісала тыпу "азбукай Морзэ" )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031