Знайсці
24.05.2023 / 09:496РусŁacБел

Змяняюцца правілы карыстання квадракоптарамі. Што неабходна для палётаў і каму дадуць дазвол?

З 4 чэрвеня змяняюцца правілы карыстання квадракоптарамі. Якія дакументы будуць неабходныя для палётаў і ці дазволяць здымаць проста для душы? На пытанні спецыялісты адказалі парталу planetabelarus.by. Пераказваем асноўнае.

Фота: Lars Nissen / Pixabay

Неабходна будзе прайсці курсы і зарэгістраваць дрон

Новыя правілы прапісаны ў Інструкцыі па парадку дзяржаўнага ўліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (яна зацверджана леташнім загадам № 268 Дэпартамента грамадзянскай авіяцыі). Згодна з ёй,

з 4 чэрвеня для выканання палётаў дронамі ўсім іх уладальнікам або аператарам неабходна прайсці адпаведнае навучанне. Чалавек павінен прайсці курс па эксплуатацыі коптараў і потым рабіць гэта кожныя пяць гадоў. Самі коптары неабходна зарэгістраваць у Дэпартаменце грамадзянскай авіяцыі.

«Гэта значыць, што іх уладальнік павінен прыйсці ў Дэпартамент, паказаць свой сертыфікат, які пацвярджае праходжанне навучання, даць сам беспілотнік і скрынку ад яго. На падставе гэтага БЛА ставяць на ўлік і прысвойваюць яму рэгістрацыйны нумар. Гэта неабходна для наладжвання ўліку і кантролю над выкарыстаннем БЛА, а таксама паветранай прасторы Беларусі», — кажа Леанід Спаткай, былы вайсковы лётчык, выкладчык курсаў па падрыхтоўцы аператараў беспілотных лятальных апаратаў.

Уладальнік беспілотніка можа запісацца на курсы (напрыклад, у ДТСААФ), прайсці 24-гадзінную праграму падрыхтоўкі і пасля праверкі ведаў атрымаць сертыфікат, копію якога неабходна мець пры выкананні палётаў.

Навучанне на адкрытую катэгорыю дазваляе лётаць усюды, акрамя гарадоў і закрытых для палётаў зон.

Калі чалавек лічыць, што ён падрыхтаваны і без курсаў, то можна прыйсці адразу здаць іспыт.

Што рабіць тым, хто хоча фатаграфаваць з дапамогай дронаў?

Калі лятальны апарат абсталяваны фота— або відэапрыладай, якая знаходзіцца на стабілізаваным падвесе, як «Фантом» або «Мавік», і запісвае інфармацыю на носьбіты, якія размешчаны ў самім беспілотніку ці ў пульце кіравання ім, гэта лічыцца аэрафотаздымкай. У такім выпадку неабходна атрымаць дазвол Генеральнага штаба Міністэрства абароны.

«Для гэтага падаецца заяўка, атрымліваецца дазвол на здымку, затым у Генеральны штаб падаюцца фатаграфіі, каб там маглі пераканацца, што на іх не патрапілі аб'екты, якія не прызначаны для шырокага кола. Калі здымкі робяцца толькі для ўнутранага выкарыстання арганізацыяй, то праблем будзе менш. Галоўнае —не выстаўляць іх у адкрыты доступ», — тлумачыць Спаткай.

Такім чынам, акрамя рэгістрацыі квадракоптара ў Дэпартаменце грамадзянскай авіяцыі, трэба мець два дазволы: на палёт і асобна на здымку.

Але калі вы здымаеце на ўбудаваную камеру, гэта не лічыцца аэрафотаздымкай.

Дзе, акрамя цэнтра ДТСААФ, можна прайсці навучанне і атрымаць сертыфікат аператара?

Напрыклад, у Нацыянальнай акадэміі грамадзянскай авіяцыі і Беларускім тэхналагічным універсітэце. Але праграма Нацыянальнай акадэміі грамадзянскай авіяцыі нацэлена ў першую чаргу на павышэнне кваліфікацыі, фактычна яна падыходзіць толькі тым аператарам БЛА, якія ўжо маюць неабходны досвед. Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт у асноўным супрацоўнічае з лясгасамі.

Тыя людзі, якія прайшлі навучанне і зарэгістравалі квадракоптар, павінны ў працэсе яго выкарыстання мець пры сабе копіі ўсіх неабходных дакументаў: пасведчання аб рэгістрацыі квадракоптара і сертыфіката аператара.

Але гэта яшчэ не ўсё.

Абавяжуць дакладваць пра кожны палёт

«Прыехаўшы ў тое месца, на якое вы падавалі заяўку і атрымалі дазвол на палёт, вы абавязаны звязацца з раённым цэнтрам кіравання паветраным рухам і паведаміць дыспетчару, што згодна з пэўнай заяўкай будзеце тут выконваць палёты, дапусцім, з 10 да 17 гадзін. Пры кожным новым узлёце неабходна дакладваць пра тое, што вы здзейснілі яго.

Скончыўшы палёт, вы павінны паведаміць пра гэта дыспетчару, а таксама сказаць, ці плануеце выконваць наступныя палёты», — кажа Леанід Спаткай.

Калі пераязджаеш на новае месца, то пра гэта таксама трэба апавяшчаць дыспетчара. Нават калі новы ўзлёт плануецца ў тым жа квадраце.

Што рабіць тым аператарам квадракоптараў, якія павінны выконваць нейкую працу над гарадамі?

Леанід Спаткай тлумачыць:

«Ім трэба прайсці навучанне для атрымання спецыяльнай катэгорыі, якая дазваляе выконваць у тым ліку палёты над гарадамі. Гэтая праграма толькі для юрыдычных асоб, яе працягласць павялічыцца з 24 да 40 гадзін. Кошт такога курса таксама будзе большы, на ўзроўні 500—600 рублёў.

Гэта тычыцца толькі тэорыі. Калі вучань не ўмее лётаць, то дадаткова спатрэбіцца 16 гадзін практычных заняткаў, з іх 8 гадзін наземнай падрыхтоўкі і 8 гадзін палётаў. Тыя, хто ўжо ўмее лётаць, могуць адразу здаць кваліфікацыйны экзамен.

Дазвол на палёт над горадам, на фотаздымку або правядзенне нейкіх спецыфічных работ, безумоўна, атрымаць будзе больш складана».

Якое пакаранне за палёты без дазволу?

«У Адміністрацыйным кодэксе ёсць артыкул, які прадугледжвае пакаранне за парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы. У Крымінальным кодэксе прамых указанняў на гэта няма, але такія дзеянні можна трактаваць як хуліганства або ненаўмыснае прычыненне шкоды.

Калі палёт выконваецца ў забароненай зоне або паблізу ад яе, то згодна з дзейным заканадаўствам сілавыя структуры маюць права адкрыць агонь на паражэнне.

Ніякай кампенсацыі за страту беспілотніка яго ўладальнік у такім выпадку не атрымае, бо ён парушыў дзейныя правілы. Нават калі палёт выконваўся па заяўцы і выпадкова выйшаў за межы дазволенай зоны, а беспілотнік быў застрахаваны», — адказвае Сяргей Петрусёў, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ДТСААФ. 

Што да чутак пра забарону выкарыстоўваць квадракоптары фізічным асобам, то такія размовы сапраўды вядуцца, але пакуль няма закона, які б вызначаў канкрэтныя тэрміны, калі будзе ўведзена забарона і як доўга яна будзе дзейнічаць, не прапісаны раёны, на якія гэтая забарона будзе распаўсюджвацца. Але спецыялісты яе не выключаюць.

Правілы для юрасоб

Юрыдычныя асобы таксама могуць выконваць палёты дронамі ў дзвюх катэгорыях: адкрытай і спецыяльнай. У першым выпадку правілы для фізічных і юрыдычных асоб аднолькавыя, уключаючы забарону на палёты над гарадамі.

«Калі супрацоўнікам МНС трэба маніторыць стан лясных масіваў, то яны праходзяць навучанне па адкрытай катэгорыі. Аднак маніторынг інжынерных сістэм, размешчаных на тэрыторыі гарадоў, гэта ўжо спецыяльная катэгорыя. Калі вы як фізічная асоба маеце дагавор падраду з якой-небудзь арганізацыяй жыллёва-камунальнай гаспадаркі на абследаванне, напрыклад, дахаў будынкаў, то для выканання палётаў спатрэбіцца сертыфікат спецыяльных катэгорый, так як яны будуць праходзіць у населеным пункце», — тлумачыць Спаткай.

Фатаграфаваць проста для сябе могуць і не дазволіць.

«Калі [сертыфікат патрэбны] для таго, каб проста лётаць над Мінскам і рабіць здымкі для ўласнай забавы, а потым публікаваць іх у сацыяльных сетках, то Дэпартамент грамадзянскай авіяцыі не выдасць сертыфікат лётнай прыдатнасці.

Калі вы плануеце рабіць гэта ў інтарэсах нейкай арганізацыі (напрыклад, СМІ або выдавецтва), то неабходна заключыць дамову, на падставе якой можа быць атрыманы адпаведны сертыфікат», — кажа Спаткай.

У пераліку дакументаў, неабходных аператарам дронаў, таксама пазначана медыцынскае заключэнне аб прыдатнасці да выканання палётаў. Тыя, хто плануе выконваць палёты ў спецыяльных катэгорыях, павінны будуць праходзіць агляд у авіяцыйна-медыцынскім цэнтры нароўні з дыспетчарскім складам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
41
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13
0
мясцовы2/адказаць/
24.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Ахахах/адказаць/
24.05.2023
ром, не доложить, а фактически донеси на самого себя, скоро и для занятия сексом нужно будет проходить обучение и получать сертификат или дазвол. И перед каждым актом нужно будет донести, и после окончания тоже)
0
Вперед и с песнями/адказаць/
24.05.2023
Здесь недавно некоторые удивлялись тому, что мол ничего страшного нет в том, что нужно будет сообщать о своём внж - мол это же просто сообщить. Сообщайте режиму о каждом вашем чихе - о всей подноготной. Этот режим вам еще новых «законов» напридумает. Нацисты, которые совершали преступления, тоже это делали ссылаясь на законы рейха. Если вы такие законопослушные - вперед, доносите на себя, исполняйте лукашицкие «законы» в стране, где режиму не до законов!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031