Знайсці
24.05.2023 / 09:324РусŁacБел

З Беларусі эвакуявалі выдаўца баранавіцкай газеты «Шаг» Анатоля Вайцяхоўскага

Бізнэсовец і выдавец газеты «Шаг» з Баранавічаў пакінуў краіну.

«Эвакуацыя Анатоля — вынік аператыўнай працы службы эвакуацыі фонду «Байсол», — напісаў у твітары Андрэй Стрыжак.

Анатоля Вацяхоўскага затрымліваў ГУБАЗіК у пачатку красавіка. Паведамлялася, што яму закідаюць каментаванне ў інтэрнэце і ўдзел у пратэстах.

Анатолю — 55 гадоў. Ён вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным тэхнікуме, а пасля пайшоў на працу ў раённы вузел электрасувязі ў Баранавічах.

У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную.

Чытайце таксама:

Чарговы палітвязень пакінуў Беларусь

Кожнае дзіця палітвязня атрымае 100 еўра для сваіх летніх забаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
1
Кажуць толькі пра поспехі/адказаць/
24.05.2023
А колькі не эвакуявалі, колькі засталіся гніць
1
Стрыжак той яшчэ кадар, настане час і мы пра яго дазнаемся/адказаць/
24.05.2023
Ідзі і глядзі, ён былы сілавік але больш пытанняў выклікае нават не лексікон, а тое чым на самой справе яны там займаюцца. Стрыжак нагадвае агента заканспераванага ці то пад змагара авантурыста ці то проста авантурыстаякі імкнецца і грошыкі знайсці і народ закласці
2
Максим Дизайнер/адказаць/
24.05.2023
Сам не мог выехать?Билет до Грузии, а там куда хочешь, не?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031