Знайсці
24.05.2023 / 07:28РусŁacБел

У Крамлі выступілі супраць замарожвання канфлікту ва Украіне

Казаць пра мірнае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне рана, перадумоў для гэтага пакуль няма, паведаміў ТАСС прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Фота: AP

Адказваючы на пытанне, які з прапанаваных рознымі бакамі планаў мірнага ўрэгулявання канфлікту Расіі найбліжэй і ці ёсць у яе свой варыянт такога плана, прэс-сакратар сказаў: «Пакуль заўчасна пра гэта казаць, пакуль перадумоў для мірнага ўрэгулявання няма, відавочна». «Спецыяльная ваенная аперацыя працягваецца», — дадаў ён.

На просьбу ўдакладніць, ці гатовыя ў Крамлі да перамоў з кім-небудзь з прадстаўнікоў цяперашняй кіеўскай улады, Пяскоў сказаў: «Наўрад ці пра гэта можа ісці размова, бо нейкія перамовы з РФ забароненыя [ва Украіне]».

Чытайце таксама:

Знішчэнне ракет «Кінжал» цікавае найперш палітычнымі наступствамі

У баях за Бахмут загінулі 10 тысяч зняволеных і 10 тысяч штатных байцоў ПВК «Вагнер» — Прыгожын

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031