Знайсці
21.05.2023 / 07:54РусŁacБел

Ноччу ў Забайкаллі сышоў з рэек грузавы цягнік

Сход з рэек 12 грузавых вагонаў адбыўся на перагоне Куэнга — Прыіскавая двухшляховага ўчастка Забайкальскай чыгункі, паведамляе прэс-служба ГУ МНС Забайкалля. Праз аварыю затрымліваецца цягнік Уладзівасток—Масква.

 Крушэнне цягніка ў Забайкаллі. Кадр з відэа

«Уначы 21 мая на перагоне Куэнга-Прыіскавая двухшляховага ўчастка Забайкальскай чыгункі адбыўся сход, паводле папярэдняй інфармацыі, 12 вагонаў грузавога цягніка. Пацярпелых няма, пагрозы экалогіі няма. У выніку здарэння парушаны габарыт суседняга шляху. Рух цягнікоў па перагоне часова прыпынены», — гаворыцца ў паведамленні.

Намеснік старшыні ўрада Забайкалля Аляксей Сяргейкін сцвярджае, што з рэек сышлі 13 вагонаў, 8 перакулілася.

Ці стала прычынай здарэння дыверсія, не паведамляюцца.

На тэрыторыі Расіі, а таксама ў анексаваным ёй Крыме, рэзка вырасла колькасць дыверсій. З 1 студзеня да 12 мая адбыліся як мінімум 57 спроб дыверсій на чыгуначных шляхах, аб'ектах Мінабароны і энергетычных аб'ектах. Амаль 25% з іх адбыліся толькі за 13 майскіх дзён, падлічыла выданне «Вёрстка».

1 і 2 мая ў Бранскай вобласці адбыліся два падрывы чыгуначных шляхоў, з рэек сышлі два грузавыя саставы, адзін з іх — беларускі.

18 мая на чыгунцы ў Сімферопальскім раёне акупаванага Крыма адбыўся выбух. Са шляхоў сышлі пяць вагонаў са збожжам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031