Знайсці
15.05.2023 / 16:309РусŁacБел

Пуцін загадаў перанесці абраз аўтарства Андрэя Рублёва з Траццякоўкі ў царкву

Прэс-служба РПЦ паведаміла, што Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне аб вяртанні РПЦ абраза «Тройца», напісанага ў XV стагоддзі Андрэем Рублёвым.

Фота: Wikimedia Commons

Абраз, як паведамляецца, спярша на год будзе выстаўлены для пакланення ў маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля, а затым зойме гістарычнае месца ў Траецкім саборы Свята-Траецкай Сергіевай лаўры.

З 1920-х гадоў, калі савецкая ўлада праводзіла жорсткую антырэлігійную палітыку з рэпрэсіямі супраць святароў і закрыццём храмаў, гэты абраз знаходзіўся ў зборах Траццякоўскай галерэі. Нават калі эпоха камунізму скончылася, ён так і не быў вернуты Царкве.

Вяртанне ж менавіта цяпер можна звязваць сярод іншага і з узмацненнем ідэалагічнай ролі РПЦ на фоне няўдач расійскай арміі ў развязанай Крамлём вайне ва Украіне. Так, нядаўна паведамлялася, што ў вайсковых падраздзяленнях расійскай вайсковай групоўкі «Днепр» у Херсонскай вобласці пачалі правозіць раней падораны Пуціным абраз з выявай «Спаса Нерукатворнага».

Чытайце таксама:

«Убачыць гэта ў сябе ў бліндажы — ганарова і радасна». Расіяне знайшлі моцны сродак супраць меркаванага ўкраінскага контрнаступлення

Патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева

У мітрапаліта Ануфрыя і іншых іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы знайшлі расійскія пашпарты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
0
Проста жыхар/адказаць/
15.05.2023
Няўжо ў расіянцаў усё так кепска, што адзіная надзея на іконы?
15.05.2023
Максим Дизайнер, очередной выс*р из москвы, ты хотя бы посмотрели кольцо % ходят в католическую церковь в Штатах - она США являются порой НАТО и ключевой страной в альянсе.
0
Простая праўда /адказаць/
15.05.2023
Расейцы толькі зьнішчаць гэты старажытны абраз. Цяпер ён вельмі далікатны. Без музэйных тэхналогій, якія кантралююць тэмпературу й вільготнасьць, ён не выжыве. Таксама іконы не з'яўляюцца магічнымі абярэгамі, й Бог не дапамагае забойцам, гвалтаўнікам, катам і злодзеям.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930