Знайсці
26.04.2024 / 12:0712РусŁacБел

Сябры беларускі Ганны, якая загінула на Балі, расказалі пра яе і пра аварыю

На востраве Балі памерла 23-гадовая беларуска. Дзяўчына ехала на скутары і трапіла ў ДТЗ — яе падрэзаў аўтобус, у выніку беларуска загінула на месцы здарэння. Мы даведаліся, хто яна.

Фота: інстаграм Ганны Шапялевіч

Ганна Шапялевіч вучылася ў Варшаве, пасля гэтага наведала Кітай, каб адпачыць. Чатыры месяцы таму Ганна прыляцела на Балі з блізкай сяброўкай, знайшла працу рыэлтаркай і вырашыла застацца на востраве. Для жыцця беларуска выбрала напаўвясковы раён Чангу, папулярны сярод экспатаў.

Фота: інстаграм Ганны Шапялевіч

Фота: інстаграм Ганны Шапялевіч

Сяброўка Ганны распавяла «Нашай Ніве» абставіны здарэння. Паводле яе слоў, ранкам 25 красавіка Ганна выехала на скутары Yamaha N-Max у міграцыйную службу, каб падоўжыць візу. На камерах відэаназірання відаць, што падчас яе руху справа ад скутара дзяўчыны з’явіўся аўтобус.

Ганна ехала на невялікай хуткасці, была ў шлеме. У горадзе Дэнпасар, каля мясцовай пратэстанцкай царквы, аўтобус вырашыў яе перагнаць і зачапіў скутар. Дзяўчына апынулася пад коламі. Ад удару шлем адляцеў, і яна атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, з-за якой памерла на месцы здарэння.

Паліцыя пакуль яшчэ расследуе здарэнне. Як кажа сяброўка Ганны, у трагедыі вінаваты, хутчэй за ўсё, кіроўца аўтобуса.

Цяпер блізкія Ганны жадаюць перавезці цела беларускі на радзіму. Для гэтага яны абвясцілі збор грошаў, паўдзельнічаць у ім можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Дзень маўчання, жыллё ў гестхаусе». Як медык з Віцебска стварыў на Балі аналаг 103.by

«У нас былі $3000, гультаяватыя рабочыя і шмат энтузіязму». Беларус будуе гатэль у кратары вулкана ў Інданезіі

«Пры сустрэчы яны датыкаюцца адно да аднаго насамі». Беларусы патрапілі на выспу, пра якую мала хто чуў

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
68
Абуральна
8
18
Максим Дизайнер/адказаць/
26.04.2024
Все, что нужно знать про этот завистливый и бездушный народец - в комментах выше. Вы заслуживаете то говно, в котором живете.
4
ЯНКА/адказаць/
26.04.2024
• НА.БАЛІ • 🔮 Маладая, сымпатычная, разумная. Ей бы жыць і жыць — на радасьць сабе й усяму Сусьвету! Але сьвет гэты зноў млява напартачыў — маўляў, адной загінай меней, адной болей — і ў гэткай сваей чарговай п'янай млявасьці стаў у нашых люстэрках яшчэ больш чарнейшым. 🎠 Людзі — гэта, вядома, вершнікі, але нясуць у хомарную далеч іх коні абставінаў. І як бы мы натужна не ўздымалі над галавою меч ці пляшку з засунутым у яе зялёмым зьмеем, альбо, як гэна, прыгожую чаруючую кветку, калі конь спатыкнецца, то мы лёгка самі мусім кінуць коні. 🃏 Карты ляглі перад Ганнай дыстынктоўнаю чырвонаю дарожкай на самі Балі, усадзілі тамака, як на каня таго, на скутар, памахалі хустачкай і... адаслалі на тэй сьвет. Адным стогнам, на..і! 😇 А спрактыкаваны штукар Бог толькі апасьля пакажа ўсе гэны свае карты й будзе бажыцца-клясца, што ведаў, адкуль на дзяўчыну «гатовілася нападзеніе». Якое сам, дарэчы, і ўчыніў.
0
Некацап/адказаць/
26.04.2024
Максим Дизайнер, а ты то не из народца, что народцем озаботился?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031