Знайсці
28.04.2023 / 17:3814РусŁacБел

Патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева

Указ патрыярха Кірыла аб пазбаўленні духоўнага сану Андрэя Кураева апублікаваны на сайце РПЦ. Увогуле епархіяльны царкоўны суд Масквы прыняў адпаведнае рашэнне яшчэ ў 2021 годзе, аднак раней на яго рэалізацыю быў уведзены мараторый для таго, каб даць Кураеву час «для пераасэнсавання сваёй пазіцыі і вяртання на шлях Царквы, які быў абраны ім у свой час».

Новы ўказ Кірыла спыніў дзеянне мараторыя, бо протадыякан «не спыніў дэструктыўную дзейнасць» і «не праявіў ні на словах, ні ў справах прыкмет пакаяння».

Андрэй Кураеў выступае супраць вайны ва Украіне. У жніўні яго аштрафавалі паводле артыкула аб «дыскрэдытацыі» арміі (ч. 1 арт. 20.3.3 КаАП) за публікацыю ў «Жывым журнале».

Таксама Андрэй Кураеў вітаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку нядаўні выхад беларускіх святароў Георгія Роя і Аляксандра Кухты з Маскоўскага патрыярхату і далучэнне да Канстанцінопальскага. І ўвогуле ён прыхільна ставіцца да ідэі беларускай аўтакефаліі.

Чытайце таксама:

Андрэй Кураеў: Лукашэнка шантажуе Маскву аўтакефаліяй

Андрэй Кураеў: Царкоўна-прававая база для беларускай аўтакефаліі ўжо падрыхтаваная

Андрэй Кураеў: Беларускую царкву мы ўжо страцілі

Андрэй Кураеў: З пункту гледжання Канстанцінопаля Мінск — чужая для Масквы тэрыторыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
28
11
Наталка/адказаць/
28.04.2023
Андрусь, спасибо, Василий! Какие ещё новости в Пинск?
0
За Свабоду!/адказаць/
28.04.2023
ром, Быдла як раз абараняе сваіх, яно сваіх братоў знайшло такі і абараняе. 
0
Казік/адказаць/
29.04.2023
Прысуд выкананы, і цяпер Усяленскі Патрыярх можа прымаць апеляцыю, якую не мог, пакуль Кураеў знаходзіўся ў прамежкавым статусе. Так што навіна станоўчая, з чым віншую айца Андрэя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930