У Расіі арыштавалі журналіста Associated Press
У Мурманскай вобласці затрыманы журналіст Associated Press Сяргей Карэлін. Яго абвінавачваюць у сувязях з ФБК Навальнага.
Сяргей Карэлін у судзе. Фота: AP
Паводле AP, журналіста затрымалі ў пятніцу, 26 красавіка. На наступны дзень суд адправіў яго пад арышт. Карэліну 41 год. Ён мае грамадзянства Расіі і Ізраіля.
Паводле АР, Карэліна абвінавачваюць у падрыхтоўцы фота — і відэаматэрыялаў для публікацыі на ютуб-канале «Навальны Live».
Напярэдадні ў Маскве па такім жа абвінавачванні арыштавалі журналіста Канстанціна Габава, які працуе прадзюсарам навіннай службы інфармацыйнага агенцтва Reuters і супрацоўнічаў з «Белсатам».
Чытайце таксама:
У Расіі затрымалі дысідэнта, якога Пуцін пераследаваў яшчэ ў СССР
Рамашэўская-Гузы просіць дапамагчы ёй грашыма на адвакатаў — падпісчыкі абурыліся
Два гады пазбаўлення волі і 120 тысяч рублёў кары нібыта за супрацоўніцтва з «Белсатам»