Знайсці
07.04.2023 / 19:458РусŁacБел

У мітрапаліта Ануфрыя і іншых іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы знайшлі расійскія пашпарты

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Ануфрый (Арэст Беразоўскі) і яшчэ больш за 20 святароў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату маюць расійскае грамадзянства, вынікае з расследавання, праведзенага выданнем «Украінская праўда».

Мітрапаліт Ануфрый. Фота: прэс-служба УПЦ МП

Згодна з інфармацыяй, выцягнутай з сістэмы «Распашпарт», 20 сакавіка 2002 года мітрапаліт Ануфрый атрымаў у Маскве расійскі пашпарт. Праз год, 23 чэрвеня 2003 года, ён атрымаў яшчэ і замежны пашпарт грамадзяніна Расіі.

Гэтыя пашпарты ў яго былі не першыя, бо ў 1998 годзе святару ў Маскве ўжо выдавалі замежны пашпарт. А гэта значыць, што расійскае грамадзянства Ануфрый меў значна раней, чым з 2002 года.

Архірэй УПЦ МП і намеснік Дзесяціннага манастыра ў Кіеве Гедэон (Юрый Харон), аказваецца, таксама мае расійскае грамадзянства. Расійскі пашпарт ён атрымаў у 2019 годзе ў Маскве, а ў 2020-м атрымаў цэлыя два замежныя пашпарты грамадзяніна Расіі.

«Украінская праўда» высветліла таксама, што ў студзені 2023 года, амаль праз год пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі ва Украіну, Гедэон праводзіў службу ў расійскай Казані. У яго малітве былі і словы ў падтрымку войскаў РФ і расійскага нападу на Украіну.

У снежні 2022 года расійскі пашпарт атрымаў таксама былы мітрапаліт Ізюмскі і Купянскі Елісей (Алег Іваноў). Пасля акупацыі Ізюма расійскімі войскамі Елісей працягнуў маліцца за патрыярха Кірыла і пачаў працаваць на акупацыйную ўладу. У прыватнасці, ён прымаў у сябе ў храме прадстаўнікоў акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці. Пасля дэакупацыі Ізюма Іваноў збег у Белгарад, дзе і атрымаў расійскі пашпарт.

Цяпер у рэдакцыі «Украінскай праўды» ёсць пацверджаная інфармацыя пра наяўнасць расійскіх пашпартоў больш чым у 20 святароў УПЦ МП. У найбліжэйшы час выданне абяцае апублікаваць гэтыя даныя на сваім сайце.

Цяпер жа рэдакцыя прыводзіць толькі некаторыя з прозвішчаў высокапастаўленых святароў УПЦ МП, якія маюць расійскае грамадзянства:

  • мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі Іанафан (Анатоль Ялецкіх);

  • вікарый Тульчынскай епархіі, епіскап Ладыжынскі Сергій (Сяргей Аніцэй);

  • вікарый Кіеўскай епархіі архіепіскап Панцеляймон (Віктар Башчук);

  • упраўляючы Чарнавіцка-Букавінскай епархіяй мітрапаліт Мялецій (Валянцін Ягоранка);

  • упраўляючы Хусцкай епархіяй мітрапаліт Марк (Мікалай Пятровіч);

  • упраўляючы Днепрапятроўскай епархіяй мітрапаліт Ірыней (Іван Сярэдні).

Чытайце таксама:

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат

СБУ афіцыйна выставіла абвінавачванні мітрапаліту Паўлу. Справа была заведзеная на падставе праслухоўвання тэлефона

Мітрапаліт Веніямін заклікаў беларускіх святароў маліцца за Кіева-Пячэрскую лаўру малітвай, папулярнай у акультыстаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
13
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
25
08.04.2023
Ну ý нас так сама шмат ксяндзоý польскае грамадзянства маюць... вельмi сумнеýная палiтыка ýкраiнскай улады ва ýмовах вайны: ламаць бульдозерамi цэрквы i адбiраць храмы ад адноý рэлiгiйнай арганiзацыi i перадаваць iншай. Перш за ýсё з пункту гледжання нацыянальнай бяспекi самой Украiны i грамадскай згоды. Нiхто не мае дакладных падлiкаý колькi грамадзян Украiны належаць да УПЦ, колькi да ПЦУ. Але дакладна што вернiкаý УПЦ ва Ýкраiне так сама вельмi шмат, асаблiва на паýднёва-усходзе, а гэта можа негатыýна паýплываць на грамадскiя настроi ý тых рэгiёнах за якiя iдзе вайна i сярод вайскоýцаý адтуль якiя не належаць да ПЦУ
0
Юрась/адказаць/
08.04.2023
U-2,Чувак,я так розумію,ти з інформвійська шкловського Дуче Саші? Нащо тобі ці попи та ксьондзи? Ти краще розкажи тут,як твій шеф Сашок-агрофюрер запланував потягнути за собою на той світ білорусів,розпочавши ядерну війну.
0
За Свабоду!/адказаць/
09.04.2023
U-2, У каго ў вас? Вы, рускамірскія і ябацькавыя боты да Беларусі не маеце ніякага дачынення. Прэч да сваіх бот са сваімі казкамі па метадычцы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930