Знайсці
06.04.2023 / 15:2325РусŁacБел

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат

Усяленскі Патрыярх разгледзеў прашэнні беларускіх праваслаўных святароў Аляксандра Кухты і Георгія Роя і прыняў іх пад свой амафор, паведаміла тэолаг Наталля Васілевіч.

Беларускія святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой прыняты ва Усяленскі патрыярхат

Протаіерэй Георгій Рой і іерэй Аляксандр Кухта — святары Беларускай праваслаўнай царквы, якія вымушана выехалі з Беларусі ад пераследу ўлад у сувязі з іх пазіцыяй наконт беларускага палітычнага крызісу і расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яны звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх пад свой амафор, бо па меркаваннях сумлення яны не могуць знаходзіцца ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату.

Усяленскі Патрыярх разгледзеў іх прашэнні і прыняў іх пад свой амафор.

На Вялікдзень 2023 года ў Вільні адбудзецца першае набажэнства для праваслаўных беларусаў, дзе будуць служыць новыя святары Усяленскага патрыярхату.

Дэталі пра месца і час здзяйснення набажэнства будуць паведамленыя пазней.

44-гадовы протаіерэй Георгій Рой — аўтарытэтны святар з Горадні. Дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі, у Гродне ён быў настаяцелем спачатку старажытнай Каложы, пасля — Пакроўскага кафедральнага сабора.

30-гадовы іерэй Аляксандр Кухта — самы папулярны праваслаўны відэаблогер Беларусі, аўтар канала «Бацюшка адкажа» з 47 тысячамі падпісчыкаў.

Абодва ў 2020-м асудзілі фальсіфікацыю выбараў і масавыя рэпрэсіі, а ў 2022-м — вайну ва Украіне. 

Чытайце таксама:

Ці ўсякая ўлада ад Бога? Тлумачыць святар

Святар: Беларускую Праваслаўную Царкву перафарматавалі цалкам пад дыктатара 

Каму патрэбен такі малебен, альбо Чаму маўчыць мітрапаліт Веніямін?

«Тое, што я казаў — прапісныя ісціны хрысціянства». Гродзенскі святар у час службы выказаўся пра выбары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
103
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4
0
Адзін сорам /адказаць/
09.04.2023
Прафесар Прэабражжнскі, ну "ўсуе" гэта ўвогуле пяць!)) Дык апавядзі пісьменны прафесар тады ўжо ўсім, як браты праваслаўныя да імператаркі езьдзілі, ніжайша прасілі вызваліць ВКЛ. Дапрасіліся...
1
Прафесар Прэабражжнскі/адказаць/
09.04.2023
Адзін сорам , ...за "пяць" дзякуй! Зачот! Каб зразумець, што рабілі нашыя продкі ў 18 ст. трэба стаць на іх месца, разумець, як яны думалі і што тварылася вакол. А вашае пытаньне гаворыць аб вашым мадэрным поглядзе на гісторыю. Мадэрнасьцю карыстаюцца прапагандысты і гісторыкі -недавучкі. Краіны да 19 ст. будаваліся не па этнічным, нацыянальным прынцыпе, а толькі па саслоўна-канфесійным. Расейскія імператары правазнасілі сябе абаронцамі праваслаўя і гэтая рэклама ў купе з магутнасьцю імперыі спрацоўвала, бо Канстантынопаль у тыя часы быў заняты асманамі. Пад гэтымі лозунгамі Масква "асвабаждала" Малдову, Балгарыю, Сербію ад Асманскай імперыі. Але ж маскоўскай РПЦ у імперыі кіравалі не патрыярхі, а прызначаемы імператарам сьвецкі Сенат, імперыя інтэгравала РПЦ аднятую ад Кіева ў сваю імперскую ідэялогію, зрабіла РПЦ зброяй імперыі, парушыўшы ўсе дагаворы з Усяленскай Патрыярхіяй, выкарыстоўваючы падман, подкупы, забойствы выйшла за свае межы і ўвайшла ў Літву (Беларусь), Украіну, Малдову. Гісторыя РПЦ складаная тэма і зза ўсех злачынаў Масквы з ёй -не афішуецца.
0
Адзін сорам /адказаць/
09.04.2023
Прафесар Прэабражжнскі, .. i ? Дзе просты адказ на звычайнае пытанне. Да кацькі звярталіся кальвіністы (ад якіх потым амаль імгненна і духу не засталася) ды слуцакі з пінчукамі. Ці трэ' быць дзяржаўнікамі? Рытарычна?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031