Знайсці
10.05.2024 / 13:5312ŁacБел

У Пецярбургу аўтобус з 20 пасажырамі зваліўся ў ваду. Ёсць загінулыя

Аўтобус урэзаўся ў два аўтамабілі, прабіў агароджу і ўпаў у ваду.

Fontanka.ru

Паведамленні аб падзенні аўтобуса ў раку Мойку непадалёк ад Кансерваторыі сталі паступаць крыху пазней за 13:00.

Як распавёў Fontanka.ru адзін з відавочцаў, аўтобус урэзаўся ў два аўтамабілі, прабіў агароджу і ўпаў у ваду. На месца здарэння прыбылі медыкі і паліцыя.

У вадзе магло знаходзіцца да 20 чалавек.

Fontanka.ru

Аўтобус належыць ТАА «Таксі». Прадстаўнік перавозчыка паведаміў, што абставіны здарэння высвятляюцца.

Кіроўцу аўтобуса, што ўпаў у ваду ў Пецярбургу, затрымалі. Відавочцы распавялі, што папярэднічала падзенню

Па стане на 14.28 пецярбургскія ратавальнікі дасталі ўсіх пасажыраў з аўтобуса, які патануў у Мойцы, у салоне нікога не засталося. Выратаваны восем чалавек, яшчэ каля дзесяці пасажыраў выбраліся самастойна.

Fontanka.ru паведаміла, што загінулі шэсць чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
3
10.05.2024
"он утонул"
0
вось таму і/адказаць/
10.05.2024
вось таму і - https://nashaniva.com/342545 - пехам усё больш збіраюся хадзіць. ха-ця... таксама такое сабе... а раптам кірпіч які ці дызайнер на башка ўпадзе
0
Жора/адказаць/
11.05.2024
Гэта ў амерыканскім Пецярбургу, ці ў якім? Вы рэпрэзентуеце Беларусь, ці ўжо ментальна ў Расеі, дарагая рэдакцыя? Чаму няма ўдакладнення?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031