Знайсці
26.04.2024 / 10:10РусŁacБел

У цэнтры Мінска два мікрааўтобусы перакрылі дарогу

Сёння раніцай на скрыжаванні вуліц Талстога і Маскоўскай адбылася аварыя. Маршрутнае таксі ўрэзалася ў грузавы мікрааўтобус, піша Onliner.by.

Па фота здаецца, што нічога сур'ёзнага не здарылася, але цікава іншае: маршруткі цалкам перагарадзілі праезную частку ў адным з кірункаў. «Мяркуючы па ўсім, маршрутка хацела павярнуць налева там, дзе гэтага рабіць нельга, — адзначыў чытач, які бачыў наступствы ДТЗ. — Там можна ехаць толькі проста ў бок завулка Дамашэўскага».

«Для павароту налева на Маскоўскую ў бок плошчы Мяснікова ёсць асобная паласа, — дадаў сведка. — Кіроўца маршрутнага буса, хутчэй за ўсё, прапусціў яе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031