Знайсці
26.04.2024 / 11:471РусŁacБел

Апублікавалі змены ў закон для прадпрымальнікаў. Што ў іх?

Пакуль вядомы не ўсе дэталі.

У якасці ІП змогуць працягнуць працу не ўсе. Фота: «Наша Ніва»

Змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Па новым законе да прадпрымальніцкай дзейнасці не адносіцца адвакацкая і натарыяльная праца, дзейнасць трацейскіх суддзяў, медыятараў, часовых навуковых калектываў, калектываў культурных мерапрыемстваў, дзейнасць фізічных асоб па выкарыстанні ўласных каштоўных папер, па набыцці і продажы токенаў. Не лічацца прадпрымальнікамі і ўладальнікі падсобных гаспадарак.

Каго будуць адносіць да юрыдычных асоб? Гэта малыя арганізацыі да 100 чалавек, сярэднія да 250 і буйныя, дзе больш за 250 супрацоўнікаў. 

Фізасобы будуць мець права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю ў якасці рамесніка, уладальніка аграэкасядзібы, ІП, а таксама самастойна весці прафесійную дзейнасць.

Якімі відамі дзейнасці змогуць займацца індывідуальныя прадпрымальнікі, урад вызначыць да 1 ліпеня. ІП па тых відах дзейнасці, якіх не будзе ў пераліку, з 1 кастрычніка перастануць рэгістраваць.

На фінансавую падтрымку ад дзяржавы зможа прэтэндаваць таксама сярэдні бізнэс. 

У законе для яго прапісаны такія віды падтрымкі: выдача фінансавых сродкаў на зваротнай (беззваротнай) платнай (бязвыплатнай) аснове на рэалізацыю інвестыцыйных або бізнэс-праектаў; маёмасці на ўмовах лізінгу; субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі; субсідый для пакрыцця часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў і на ўдзел у выстаўках і кірмашах; размяшчэнне сродкаў мясцовых бюджэтаў ва ўклады (дэпазіты) банкаў з наступным іх накіраваннем на прадастаўленне льготных крэдытаў.

Прадугледжаны новы від дзяржаўнай фінансавай падтрымкі малым і сярэднім прадпрыемствам, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты з прыцягненнем крэдытаў Банка развіцця. Ім змогуць кампенсаваць частку капітальных выдаткаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Сымон/адказаць/
27.04.2024
Рэжым упарта вынішчае рэшткі бізнэс-клімату і стварае адзінае выйсце, калі "За черный нал все продашь и все купишь, налоговой наш бизнесменский кукиш".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031