Знайсці
04.05.2023 / 15:092РусŁacБел

Мінпрацы расказала, колькі ветэранаў жыве ў Беларусі

Каля 1500 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і каля 8,5 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны (пераважна гэта былыя вязні канцлагераў), пражывае сёння ў Беларусі, паведаміла журналістам намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, паведамляе БелТА. 

У мінулым годзе па стане на май было 2132 ветэраны, такім чынам, за год памерлі 600 чалавек.

Самым «маладым» удзельнікам вайны цяпер 96 гадоў. Самаму старэйшаму ўдзельніку вайны, які пражывае ў сталіцы —103 гады.

Штогод у краіне да 9 Мая праводзяцца выплаты матэрыяльнай дапамогі. У гэтым годзе яе памеры павялічаныя — 850 рублёў (для асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны) да 2000 (для ўдзельнікаў і інвалідаў вайны).

Выплата матдапамогі праходзіць да 4 мая. На сёння яе атрымалі 10 тыс. чалавек на агульную суму 9,5 млн. рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1
0
Freddy /адказаць/
04.05.2023
1500 ветеранов? вы издеваетесь. откуда они могут взяться? 
0
Sto Liat/адказаць/
04.05.2023
В 1941м им было как минимум 18 лет - это призывной возраст, значит год рождения 1923й. Они воевали на войне, остались живы и сейчас им 100 лет. И таких столетних в Беларуси1500 человек, так что-ли?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера