Знайсці
30.05.2024 / 14:31РусŁacБел

Пасольства Беларусі ў Лондане завінавацілася амаль мільён долараў. Як так атрымалася?

Дыпламаты ігнаравалі правілы і не плацілі за праезд у цэнтр горада — так назапасіўся вялізны доўг.

Пасольства Беларусі ў Лондане завінавацілася кампаніі Transport for London 734 185 фунтаў стэрлінгаў — каля 937 тыс. долараў — за праезд аўтамабіляў у платную зону брытанскай сталіцы. 

У спісе аналагічных даўжнікоў — дыппрадстаўніцтвы 161 краіны, якія агулам вінны амаль 150 млн фунтаў, піша The Daily Mail.

Справа ў тым, што ў 2003 годзе лонданская мэрыя для барацьбы з пробкамі і забруджваннем паветра ўвяла плату за праезд аўтамабіляў у цэнтр Лондана. Першапачаткова тарыф складаў 5 фунтаў, да 2020 года ён вырас да 15 фунтаў — гэты тарыф дзейнічае да гэтага часу.

Як аказалася, увесь гэты час дыпламаты большасці краін ігнаравалі правілы і проста не плацілі за праезд у цэнтр — так і назапасіўся вялізны агульны доўг.

Самым вялікім даўжніком стала пасольства ЗША — яно завінавацілася больш за 14,5 млн фунтаў. У тройцы лідараў таксама пасольства Японіі (10 млн) і ўпраўленне Вярхоўнага камісара Індыі (8,5 млн). Сярод найбуйнейшых даўжнікоў таксама пасольствы Нігерыі, Кітая, Расіі, Польшчы, Ганы, Казахстана і Германіі.

Беларусь размяшчаецца на 40-м месцы. 

Дыпламаты сцвярджаюць, што яны не павінны былі плаціць за ўезд у цэнтр Лондана, паколькі па Венскай канвенцыі дыппрадстаўніцтвы вызваляюцца ад падаткаў у краіне знаходжання.

Аднак у Transport for London заяўляюць, што гэта не падатак, а плата за паслугу, таму плаціць дыпламаты абавязаны.

Цяпер кампанія, якая сур'ёзна пацярпела падчас пандэміі і атрымлівае дзяржаўныя субсідыі, збіраецца звярнуцца ў Міжнародны суд ААН і спагнаць увесь доўг.

Чытайце таксама:

Па ўсім свеце плануюць правесці Глабальную эстафету салідарнасці з Беларуссю. Што гэта будзе?

Швецыя спрасціла працэдуры легалізацыі і змяніла ацэнку Беларусі

«Службовец ні слова не сказаў». Выяўлены яшчэ выпадак перадачы звестак у пасольства Беларусі ў Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930