Знайсці
18.04.2023 / 14:37РусŁacБел

Бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава асудзілі на два гады калоніі

У Гомельскім раённым судзе 18 красавіка адбыўся разгляд крымінальнай справы праваслаўнага верніка і бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава. Яго абвінавачвалі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Гомельская вясна».

Андрэй Пуканаў

Справу разглядала суддзя Жанна Баль.

Пуканава затрымалі 18 студзеня 2023 года. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, а па месцы жыхарства быў праведзены ператрус. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

У праўладным пабліку неўзабаве з'явілася так званае «пакаяннае» відэа з удзелам Андрэя Пуканава. У ім ён распавядае, што быў затрыманы за допіс у фэйсбуку з паклёпам на Лукашэнку.

У выніку Андрэя Пуканава асудзілі на два гады калоніі.

Андрэй Пуканаў — настаўнік нямецкай мовы і бакалаўр багаслоўя, праваслаўны вернік. У Гомелі ён вядомы яшчэ як краязнаўца, сябра Беларускага геаграфічнага таварыства. У 1990-я гады Андрэй быў сябрам краязнаўчай арганізацыі «Талака», распрацоўваў аўтарскія курсы па геаграфіі для філіі Коласаўскага ліцэя ў Гомелі. Пазней займаўся грамадскай дзейнасцю, спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031