Знайсці
15.04.2023 / 08:347РусŁacБел

Сёння ў Вільні пройдзе першае беларускае набажэнства ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату

У ноч на нядзелю 16 красавіка ў Вільні пройдзе першае набажэнства праваслаўнай супольнасці ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхату. Пачнецца літургія апоўначы.

Літургія адбудзецца па адрасе: Vokiečiu g. 20.

Аб правядзенні святочнага служэння раней расказаў у фэйсбуку і протаіерэй Георгій Рой, які раней разам з іерэем Аляксандрам Кухтам перайшоў з-пад юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярха.

«Дарагія сябры! Набліжаецца Велікодная ноч Хрыстовага Уваскрэсення. У Вільні, дзе я цяпер служу, на Вялікдзень адбудзецца першая літургія нашай беларускай абшчыны. Мы збіраемся ў Велікодную ноч па адрасе: Vokiečių g. 20. Пачатак велікоднай ютрані ў 0:00 гадзін», — напісаў Георгій Рой.

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды 

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
6
Valadzimir/адказаць/
15.04.2023
Олег, па-першае, нагадаю ў чарговы раз, што ў ВКЛ не было ніякіх "белорусов", а былі літвіны - уласна літвіны, у асноўным каталікі, і рускія (праваслаўныя) літвіны, альбо літоўскія русіны. Па-другое, у Статуце ВКЛ 1588 году не гаворыцца пра нейкі "руській язык".
Цытую "Привилей об утверждении статута, подписанный 28 января 1588года" ("Статут ВКЛ 1588. Выдавецтва "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" імя Пятруся Броўкі. 1989): 
"А ижбы тым рыхлей всим ку ведомости и уживанью прыйти мог, прото тот статут новоправленый и прывильями земскими писмом польким и руским друковати и в поветы разослати ввелели есмо." 
Як бачна, у дакумэнце гаворка йдзе аб друкаваньні Статуту не"руськім", а "руским", і не "языком", а  "писмом" (!). Як гаворыцца, гэта дзьве бальшыя разніцы. Ну а калі Статут толькі надрукаваны "руским писмом", то на якой мове (языке)?? А пра гэта ў Статуце сказана крыху далей, у "Обращении ко всем сословиям великого княжества литовского Льва Сапеги", і гэтая фармулёўка шырокавядомая:
"А если которому народу встыд прав своих не умети, поготовю нам, которые не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем и кождого часу, чого нам потреба ку отпору всякое кривды, ведати можем."
Такім чынам, Статуты ВКЛ былі напісаны літвінамі не "обчим", а "своим власным языком",  і толькі надрукаваны"руским писмом". На жаль, так атрымалася з-за складанага і заблытанага ходу гістарычных падзей, што гэты свой "власный язык" літвіны-славяне ВКЛ так і не назвалі літоўскім. Склалася так, у тым ліку намаганьнямі пэўных палітычных сілаў, прычым яшчэ ў часы сярэднявечча, што назва "літоўскі язык" пачало замацоўвацца за мясцовымі гаворкамі "балцкага" насельніцтва ВКЛ, і зараз гэта лічыцца "агульнапрызнаным", а мову Статутаў ВКЛ пачалі называць "старабеларускай". Але заўважу, што ёсьць пісьмовыя тагачасныя дакументы Маскоўскага княства, у якіх ўласная славянская мова літвінаў ВКЛ названая "литовским языком".
2
настаўнік малодшых класаў/адказаць/
15.04.2023
Олег, навучыўся чытаць "англоязычную википедию" але не навучыўся па-беларуску? -- Дык у чым справа? Атрымайце адукацыю і пасля пішыце ў беларускія газеты!
1
Дзякуй Богу/адказаць/
15.04.2023
Добрыя навіны й гістарычны дзень. Няхай гэты Вялікдзень стане пачаткам уваскрэсеньня Беларусі. Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера