Знайсці
02.11.2009 / 12:48РусŁacБел

100 год з дня нараджэння Максіма Лужаніна

Сапраўдным яго імём было Аляксандр Каратай. Нарадзіўся 2 лістапада 1909 году ў вёсцы Прусы (цяпер гэта Салігорскі раён Менскай вобласці). Атрымаў вядомасць як паэт, празаік, кінадраматург і перакладчык.

Першая кніга вершаў Максіма Лужаніна вышла ў 1928 г. і называлася «Крокі». З 1931 г. малады паэт працаваў ва «Узвышшы» і на Беларускім радыё. Што не ўратавала яго ад абвінавачванняў па справе «нацдэмаў». Аднак лёс быў міласцівы — у Сібіры Лужанін правёў толькі некалькі месяцаў. Быў рэабілітаваны пасля смерці Сталіна, як і тысячы іншых людзей.

Ваяваў на фронце. Там жа стаў загадчыкам аддзела ў «Звяздзе». Аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Паўлінка» , «Народны паэт», «Першыя выпрабаванні», «Запомні гэты дзень» (разам з А. Куляшовым). Перакладаў на беларускую асобныя творы Грыбаедава, Гогаля, Радзішчава, Пушкіна, Маякоўскага, Міцкевіча, Сыракомлі. З’яўляецца заслужаным дзеячам культуры Беларусі і Польшчы.

Памёр 13 кастрыніка 2001 года ў Мінску.

АП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930