Знайсці
14.02.2023 / 14:0920РусŁacБел

Ціханоўская ў адказ на крытыку Падаляка: Мы будзем падтрымліваць Украіну незалежна ад таго, як будзе развівацца дыялог з Кіевам

Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай палове года працы Аб'яднанага пераходнага кабінета, заявіла Святлана Ціханоўская.

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Мы будзем падтрымліваць украінскі народ у іх барацьбе, у нашай агульнай барацьбе супраць расійскай агрэсіі незалежна ад таго, як будзе развівацца наш дыялог з афіцыйным Кіевам», — сказала яна.

Ціханоўская адказала на крытыку дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, які папракнуў апазіцыю ў невыразнай антываеннай актыўнасці.

«Такія заявы ад прадстаўнікоў адміністрацыі дэматывуюць беларусаў. Бачым спрэчкі ў сацсетках паміж беларусамі і украінцамі. Шкада, што да такога даведзена».

Святлана падкрэсліла, што разам украінцы і беларусы змаглі б дамагчыся большага.

Па словах Ціханоўскай, праца ва Украіне вядзецца. «У нас прайшло шмат сустрэч у Кіеве. І з дэпутатамі Вярхоўнай рады, і з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта Украіны. Многія з іх непублічныя», — патлумачыла яна.

Цяпер Офіс спрабуе заблакаваць Лукашэнку на выбарах у Раду бяспекі ААН.

«Супрацьстаянне з рэжымам часам адбываецца на незаўважных пляцоўках. Мы гэта робім, каб забраць у рэжыму манаполію прадстаўляць імя беларускага народа на міжнародных пляцоўках», — сказаў Валер Кавалеўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
193
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4
7
Ня будзе яе ва Ўкраіне/адказаць/
15.02.2023
Гэтым трызненнем можна збіць з паніалыку падлетка, а ва Ўкраіне выдатна ведаюць хто яна і з кім яна.
3
Ня той кубачак/адказаць/
15.02.2023
Нам ужо начхаць, што там адрыгнуў Падлаляк ці які іншы стэндапер. Мы разумеем, што ёсць патрыёты, Залужны і ўвесь цывілізаваны свет, яны аб'ядналіся і прымусяць захопнікаў адсунуцца за дзяржаўныя межы Украіны. А ёсць артысты-авантурысты, якія і цяпер не вылазяць сам сваіх ранейшых шкурных авантур. Тым, хто хоча разабрацца што ёсць украінская ўлада, рэкамендую паслухаць Тараса Чорновіла, гэта не блогер-балбатун, а практык. Тарас Чорновіл - украінскі палітык, дэпутат і юрыст.
4
Ня той кубачак/адказаць/
15.02.2023
Ня будзе яе ва Ўкраіне, Ужо ўседобра ведаюць, хто яны і з кім яны. Да чаго дайшло, што зброю Украіне выдаюць толькі ўзамен на барацьбу з карупцыяй і вынішчэннем агентаў маскоўскага уплыву, якіх поўна на самых высокіх узроўнях украінскай улады. Так было са снарадамі да хімарсаў, так мы назіраем гісторыю з адгрузкай танкаў (дам/не дам), тое самае і з самалётамі, таму і назіраем раптоўныя пасадкі і разгромы асобных прамаскоўскіх алігархаў ва ўкраінскай уладзе. Але з Беларусі такіх праблем не ўбачыш, калі чытаць пераважна каменты, дзе ці не больш за палову фсбэшных хейтэраў і дэматыватараў беларускага дэмакратычнага выбару. Насамрэч Украіна мае вялікія складанасці і праблемы ў сваім дзяржаўным будаўніцтве, менавіта таму і палезлі акупанты смела, бо спадзяваліся на сваіх агентаў уплыву на самым версе, мясцовую карупцыю, адсутнасць арміі, права.... размытая і нясмелае грамадства... Ну але свет аб'ядноўваецца супроць агрэсіі, ёсць патрыёты, проста годныя людзі, так што перамога будзе абавязкова, хоць цяпер спрэс ахвяры, трагедыі і вельмі цяжка. Не трэба хныкаць і марнаваць час на гаўканні з тролямі рашысцкіх ботаферм. Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031