Знайсці
11.02.2023 / 20:2411РусŁacБел

«ЕС знізіў аб’ём вытворчасці». Кіраўнік МАРГ патлумачыў, чаму гуркі ў краіне па 16 рублёў

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў на тэлеканале «Беларусь 1» растлумачыў высокія цэны на агуркі ў беларускіх магазінах. Паводле яго, «гэта выключна ўплыў сітуацыі». 

Багданаў патлумачыў, што Еўрапейскі саюз праз высокія цэны на газ знізіў вытворчасць цяплічных гаспадарак. 

«Газ жа дарагі стаў, а гэта ж трэба абаграваць цяпліцы, даасвятляць. Гэта ўсё для іх дорага стала, яны знізілі вытворчасць. З Турцыі складана завесці, бо лагістыка ўскладнілася. І сёння адзіны рынак, дзе іх можна набыць, гэта Расійская Федэрацыя. Але ў Расіі рэгулявання цэн няма. І, вядома, пры ўсплёску кан'юнктуры яны паднялі шмат у чым цэны», — растлумачыў кіраўнік МАРГ.

Багданаў прапанаваў «не перажываць» наконт гуркоў і цэн на іх.

«Засталося пацярпець літаральна да канца лютага, і ўжо ў поўным аб'ёме першы новы ўраджай цяплічных нашых агуркоў з'явіцца ў крамах, і ў сакавіку мы ўжо будзем цалкам забяспечаны нашым, так бы мовіць, агурком. Скончыцца міжсезонны перыяд, у які мы завозім імпартную прадукцыю», — запэўніў ён.

Багданаў не патлумачыў, чаму з такім танным газам, як у Беларусі, мы не можам вырасціць танныя гуркі. Цяпер у краіне агуркі па 16 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
19
Ха-ха
67
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12
0
краіна Синьёраў-Памідораў/адказаць/
12.02.2023
"нашым, так бы мовіць, агурком" ? так і сказаў - так бы мовіць?
да-а, мушшына, у вас, так бы мовіць, агурок такі, што... ня бачна яго
0
Железный Дровосек /адказаць/
12.02.2023
Прямо-таки фантастическая логика! А про марсиан чего не вспомнил? Про аннунаков там? Лукашисты-колхозники,вам очень идёт роль сельских дурачков. Шире,как говорится,круг! Алло,мы ищем таланты! Только как-то робко пока у вас,надо гуще,жирнее! Чтоб,значит,заговор лязгающих зубами рептилоидов против ледовых дворцов, чтоб гусеницы даллеса и сороса по посиневшим пальцам, чытыры напрауления и тры дня да Киева.
0
анатам/адказаць/
12.02.2023
страны ЕС, они недружественные, зачем вы у них что-то собираетесь покупать?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031