Знайсці
15.01.2023 / 13:522РусŁacБел

У Ровенскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю, замініраваны ўвесь прыгранічны перыметр

Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Ровеншчыны Віталь Коваль расказаў пра умацаванні на мяжы.

Абарончыя збудаванні на былым прапускным пункце. Фота: «Украінская праўда»

«На поўначы актыўна будуем інжынерныя і фартыфікацыйныя збудаванні. Супрацьтанкавыя равы. Усе 229 сумесных кіламетраў з Рэспублікай Беларусь ўмацоўваюцца настолькі, каб расійскія войскі не змаглі прайсці ўглыб нашага рэгіёна. Калі ўлады Беларусі дадуць магчымасць ім пачаць наступ», — напісаў ён.

Коваль дадаў, што поўнач Ровенскай вобласці — гэта суцэльныя лясы і балоты.

«Толькі вар'ят адважыцца палезці ў гэты, як мы называем, «Палескі кацёл». Поўнач Ровеншчыны ператворыцца ў крывавыя балоты, калі Расія адкрые яшчэ адзін фронт з боку Беларусі», — выказаўся ён.

Кіраўнік Ровенскай вобласці: Беларусы — дакладна не рускія. І яшчэ рана ацэньваць іх ролю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
А нас за что ....?/адказаць/
15.01.2023
Это как можно было себя проявить со всех сторон, что бы сосед начал видеть в тебе ВРАГА И УГРОЗУ.
0
Алек. Ру/адказаць/
15.01.2023
Да уж ËН пастарау́ся... Цяпер увесь цывілізаваны свет шарохаецца ад Беларусі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031