Знайсці
15.01.2023 / 10:2810РусŁacБел

«Rutube — мёртванароджанае дзіця». Беларускія прапагандысты раскрытыкавалі расійскіх

Ідэяй стварыць медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка загарэўся яшчэ ў 2021 годзе. На нядаўняй сустрэчы з сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым ён заявіў, што такі холдынг мусіць запрацаваць сёлета. Але ў беларускіх прапагандыстаў засталіся пытанні. 

Скрыншот БТ

Кіраўнік АНТ Марат Маркаў у перадачы «Клуб рэдактараў» кажа, што ў іх няма разумення, як будзе працаваць гэты новы медыяхолдынг.

«Мы, як прафесіяналы ў гэтай сферы, разумеем, чаго не хапае. Зразумела, што тэлевізійны складнік павінен быць па прыкладзе «Міра» дакладна. Адзінае, што ён павінен ахопліваць у першую чаргу Саюзную дзяржаву і ўсё, што з гэтым звязана.

І другі момант, ужо проста нагнала аскому, калі мы кажам пра тое, што, маючы каласальныя рэсурсы, нашы партнёры так і не змаглі зрушыць з мёртвага пункта найпрасцейшыя рэчы, якія рэалізаваныя ў свеце.

І калі мы кажам, што ютуб заблакавалі паўсюль, што там ідзе песімізацыя нармальнага, годнага кантэнту (так ён выказаўся пра прапагандысцкія сюжэты. — НН),

і Rutube пры гэтым — мёртванароджанае дзіця, якое дагэтуль не могуць развіць, хоць абяцалі».

Маркаў спадзяецца, што саюзны медыяхолдынг падменіць «тыя рэчы, якія аказаліся недзеяздольныя», і яны пачнуць працаваць у інтэрнэце «па-даросламу».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
100
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
15.01.2023
Когда это дерьмо называет себя профессионалом, то я начинаю ржать аки конь. Какой ты профессионал, дурилка ты картонная.
15.01.2023
Вин Дизель?
0
tube but not rus /адказаць/
16.01.2023
несвободные граждане в несвободной стране не сосздадут ничего толкового. это закон. Даже если сервера расставите и налепите софта ваш рутьюб работать не будет ибо контента не насобираете приличного. придумайте ему хотябы скрепное название рускинескоп,  русэлектронтруб, роструб  ..  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031