Знайсці
28.12.2022 / 14:1415РусŁacБел

Затрыманы вядомы рэпетытар Яўген Лівянт

Відэа з ім з’явілася ў лукашысцкіх каналах.

Сілавікі вінавацяць педагога ў тым, што ён удзельнічаў у перакрыцці дарог і парушэнні парадку, а таксама «рабіў спробу захопу ўлады» — праз удзел у Каардынацыйнай радзе.

Лівянт узначальвае адукацыйны цэнтр «100 балаў». У лукашысцкім канале пішуць, што нібыта «100 балаў», не з'яўляючыся ўстановай адукацыі, фактычна ажыццяўляў ліцэнзаваную дзейнасць «з дапамогай змовы з прыватнай школай «Апельсін». Па гэтым факце праводзіцца асобная праверка.

Лівянт публічна крытыкаваў сістэму адукацыі ў Беларусі (напрыклад, выказваўся пра шкалу адзнак на ЦТ і школьную форму) і станавіўся ахвярай нападак і крытыкі з боку лукашыстаў. 

Чытайце таксама:

Яўген Лівянт: У старэйшых класах неабходна даць права выбіраць прадметы для далейшага вывучэння

Можна зрабіць памылкі ў 6 заданнях з 14 і ўсё роўна атрымаць 10 балаў. Яўген Лівянт крытыкуе шкалу адзнак на цэнтралізаваным экзамене

«Тэатр абсурду». Вядомы рэпетытар выказаўся пра школьную форму

«Гэта непрафесіяналізм і непавага». Яўген Лівянт пра «ціхія» змены правілаў ЦТ па фізіцы і матэматыцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
55
0
Змагарша/адказаць/
30.12.2022
Паглядзіце ТОК з неверагодным Лівянтам на НН на пачатку 2020: "Лівянт: Чаму вы кажаце пра «рускі свет»? Давайце пагаворым пра польскую пагрозу"

Неверагодныя лічылі сябе разумнымі, яны ж не нейкія там змагары.

Так і хочацца спытаць у спадара Лівянта, ну як там польская пагроза выглядае на нарах рускага свету?
0
Anatol Starkou/адказаць/
30.12.2022
Неверагодна! Некальки разощ раней слухащ яго выступы, здаецца па ЕўрарадыёFM, і не быў згодны з яго тэзамі аб рэфармаванні адукацыі. Але пра тое, што ён «рабіў спробу захопу ўлады» не магу паверыць. Нешта не тое, ў вашым дацкім каралеўстве.
0
Алёна/адказаць/
06.01.2023
Свободу Ливянту!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031