Знайсці
13.12.2022 / 18:423РусŁacБел

Выпускнікам ліцэяў хочуць дазволіць паступаць у ВНУ без экзаменаў

Пра тое, што за льготную норму плануюць увесці і каго яна закране, расказаў на сустрэчы з бацькамі будучых абітурыентаў, якая праходзіла 13 снежня ў БДТУ, міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Іванца, Міністэрства адукацыі мае намер «развіваць ліцэйскую мадэль адукацыі». Гэта назвалі «трэцяй прыступкай атрымання агульнай сярэдняй адукацыі». На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 18 ліцэяў, і іх колькасць можа вырасці ў найбліжэйшы час.

А Мінадукацыі плануе закласці новую норму: выпускнікі ліцэяў пры ўстановах вышэйшай адукацыі могуць паступіць у адпаведны ўніверсітэт па сумоўі. Праўда, толькі пры пэўных умовах: іх паспяховасць па ўсіх прадметах павінна быць не ніжэйшая за 8 балаў, а па профільных — не ніжэйшая за 9.

Спіс ліцэяў, якіх будзе датычыць новаўвядзенне, неўзабаве вызначыць Мінадукацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ліцэіст/адказаць/
13.12.2022
Толькі ж нядаўна зачынялі Ліцэй №1 на Паўднёвым Захадзе. Колькі можна?
0
Проста жыхар/адказаць/
13.12.2022
Вучыўся ў ліцэі. Імхо, гэта дурасць. Лепей бы пакінулі ранейшую сістэму з трыма ЦТ + атэстат.
0
Мнение/адказаць/
13.12.2022
Все эти нововведения просто мечта для взяточников и любителей схематозов по получению кэша в конвертах!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031