Знайсці
09.12.2022 / 10:22РусŁacБел

Яшчэ аднаго чалавека пасадзілі за «абразу Лукашэнкі»

Суд Партызанскага раёна Мінска 5 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 53-гадовага жыхара сталіцы Вадзіма Калініна. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс вяла суддзя Наталля Дзядкова, піша «Вясна».

Згодна з прад’яўленым абвінавачаннем, Вадзім Калінін у лютым 2022 года, выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон «Xiaomi Redmi 6А», пакінуў у сацыяльнай сетцы Instagram пад публікацыяй акаўнта «minsk_news» з выявай Аляксандра Лукашэнкі каментар абразлівага характару ў ягоны адрас.

У судовым пасяджэнні мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.

Следствам устаноўлена, што Калінін быў раней судзімы, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна. Больш таго, ён стаіць на ўліку ў Мінскім гарадскім наркалагічным дыспансеры з дыягназам «хранічны алкагалізм».

Суд прызначыў Калініну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама да яго будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера