Знайсці
29.04.2024 / 13:314ŁacБел

Латвія, Літва і Эстонія абвінавацілі Расію ў падаўленні сігналаў GPS у Балтыйскім моры

Паводле ацэнак экспертаў, за апошнія месяцы з-за перашкод GPS пацярпелі дзясяткі тысяч грамадзянскіх авіярэйсаў.

Фота: warhead.su

Латвія, Літва і Эстонія абвінавацілі Расію ў падаўленні сігналаў GPS у Балтыйскім моры, заявілі міністры замежных спраў балтыйскіх краін, піша «Медуза».

«Калі нехта выключыць вам фары, пакуль вы едзеце ноччу, гэта становіцца небяспечным. Сітуацыя ў Балтыйскім рэгіёне паблізу расейскіх межаў цяпер становіцца занадта небяспечнай, каб яе ігнараваць», — сказаў у размове з выданнем міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна дадаў, што краіны Балтыі лічаць глушэнне GPS-сігналаў «гібрыднай атакай РФ», якая ўяўляе небяспеку для іх грамадзян. «Мы дакладна абмяркуем гэта з нашымі саюзнікамі», — дадаў ён.

Міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ дадала, што краіны Балтыі «сур'ёзна ставяцца да інцыдэнтаў» з GPS і «кантактуюць з калегамі з іншых дзяржаў» па гэтым пытанні.

Паводле ацэнак экспертаў, за апошнія месяцы з-за перашкод GPS пацярпелі дзясяткі тысяч грамадзянскіх авіярэйсаў. У прыватнасці, 25 і 26 красавіка два самалёты авіякампаніі Finnair, якія накіроўваліся з Хельсінкі ў Тарту, былі вымушаныя вярнуцца ў аэрапорт вылету з-за перашкод у GPS.

Высокапастаўлены чыноўнік у размове з FT выказаў здагадку, што Расія можа глушыць GPS-сігналы, каб абараніць Калінінград ад патэнцыйных нападаў украінскіх беспілотнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
5
Anatol Starkou/адказаць/
29.04.2024
Слабаки, мы будем из вас яичницу готовить..да..так будет
0
Пара ўжо дзейнічаць/адказаць/
29.04.2024
Ганьба , вось-вось, увялі бы супраць рф татальнае эмбарга, а потым бы яшчэ еб***лі па гэтай рэб станцыі што глуша gps, ці далі бы ўкраінцам такую зброю, і пытанне бы вырашылась назаўсёды. Дык не, яны будуць і далей гандляваць з рф ды толькі выказваць сваю “глыбокую занепакоенасць”.
0
Analtol Sovkou/адказаць/
29.04.2024
Anatol Starkou, сгинь, гегемон! Кирзачи почисти, сальца с чесноком, перегаром несёт сильно, помойся раз в неделю, смени косоворотку раз в год, воняешь!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031