Знайсці
21.10.2022 / 09:43РусŁacБел

«Будзе 500 забітых у дзень. 18 дзён гэта працягнецца». Арастовіч выказаўся пра перспектывы наступу расейскіх войскаў з Беларусі

Учора Генштаб Украіны заявіў, што падвышаецца небяспека наступу расейскіх войскаў з боку нашай тэрыторыі. Аляксей Арастовіч, дарадца офіса прэзідэнта Украіны ў праграме «Фейгін LIVE» таксама пацвердзіў, што гэтая небяспека стала больш верагоднай, але для Украіны яна вырашальная.

Арастовіч распавёў, што ў Беларусь працягваецца перадыслакацыя расейскіх войскаў. Таксама ідзе прыхаваная частковая мабілізацыя ў Беларусі, у асноўным, людзей «неваенных спецыяльнасцяў».

«Ёсць пагрозы, а ёсць падрыхтоўка да пагроз. Да пагроз далёка, а падрыхтоўка да пагроз ідзе па поўнай», — кажа Арастовіч.

Паводле яго інфармацыі, каля 9 тысяч расейцаў прыбудзе ў Беларусь да канца месяца. Але для таго, каб Украіна трымала групоўку на беларускай мяжы, трэба «20-30 тысяч, не менш».

«Мінулы раз на Кіеў прыбыло да 40 тысяч, прычым гэта былі часткі не роўня цяперашнім, чым яны скончылі, зразумела», — гаворыць ён.

Паводле інфармацыі Генштаба, мэтай расейскіх войскаў, якія могуць наступаць з тэрыторыі Беларусі, павінны стаць шляхі паставак заходняй зброі. Арастовіч кажа, што гэтыя шляхі праходзяць паўднёвей.

«А па-другое, добра, хай набягуць, там мы іх яшчэ не білі. Там месцы горшыя, чым у Кіеве. Там трэба валіць па лясах, па лясных дарогах, будзе тое ж, што пад Кіевам, толькі весялей. Таму што гэтыя наогул нічога не ўмеюць», — лічыць Арастовіч.

«Палтаўскія, сумскія, чарнігаўскія фермеры папоўнілі гаспадаркі танкамі расейскімі, а вось валынскія, жытомірскія яшчэ не. Яны таксама хочуць», — кажа ён.

«Будзе прыкладна 500 забітых у дзень. 18 дзён гэта ўсё працягнецца. Усё», — упэўнены дарадца офіса прэзідэнта Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031