Знайсці
05.09.2022 / 14:09РусŁacБел

Чульцова: Я не думала, што калі-небудзь у жыцці ў мяне будзе такая падтрымка

Журналістка Дар'я Чульцова пракаментавала ў інстаграме сваё вызваленне з гомельскай калоніі. Журналістка прабыла за кратамі з 15 лістапада 2020 года, цалкам адбыўшы пакаранне.

«Трэці дзень я ўжо дома і хачу сказаць усім вялікі дзякуй, што пісалі мне, што не забываліся. Дзякуй усім, хто піша цяпер — прабачце, калі камусьці не магу адказаць. Гэта праўда вельмі цяжка. Проста хачу сказаць усім дзякуй.

Я да гэтага часу не магу паверыць у тое, што адбываецца, і ў тое, што адбываецца з Кацяй. Я спадзяваюся, што ўсё ж хутка скончыцца. 

Вы — неверагодныя людзі. Проста столькі падтрымкі — я не думала, што калі-небудзь у жыцці ў мяне будзе такая падтрымка. Дзякуй усім вялікі!»

Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым з «Плошчы перамен». Яна цалкам адбыла пакаранне і ў суботу выйшла на волю. Кацярыну Андрэеву падчас знаходжання ў калоніі асудзілі дадаткова на восем гадоў за «здраду радзіме».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031