Знайсці
05.09.2022 / 10:024РусŁacБел

Аўстралійскаму мастаку прыйшлося зафарбаваць фрэску з украінскім і расійскім салдатам

Аўстралійскаму мастаку Пітэру Сітану, які намаляваў на сцяне дома ў Мельбурне ўкраінскага і расійскага салдатаў, што абдымаюцца, прыйшлося зафарбаваць фрэску пасля негатыўнай рэакцыі публікі.

Фота: СТО Арт

Па словах мастака, яго праца сімвалізавала заклік да мірнага ўрэгулявання адносін паміж дзвюма краінамі, і ён не хацеў нікому прычыніць боль, паведамляе «Бі-бі-сі».

Але некаторыя параўналі фрэску з расійскай прапагандай.

Сітан, вядомы ў арт-свеце пад нікам CTO, папрасіў прабачэння за сваю працу, заявіўшы, што яна была «нязграбнай», і дадаўшы, што ён не думаў, «што яна будзе так дрэнна ўспрынятая».

Крытыкі казалі, што яго праца дэманструе ілжывую маральную роўнасць двух бакоў.

«Што б людзі падумалі, калі б на фрэсцы былі намаляваныя пары гвалтаўнік і ахвяра?» — абурыўся сустаршыня аўстралійскай Федэрацыі ўкраінскіх арганізацый Стэфан Раманіў.

Пасол Украіны ў Аўстраліі Васіль Мірашнічэнка назваў твор Сітана «вельмі абразлівым для ўсіх украінцаў».

Сітан сказаў, што не спаў да 03:00 па мясцовым часе ў панядзелак, зафарбоўваючы фрэску.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5
05.09.2022
Давайте ваявать да апошняга украинца! Правильна)
2
мясцовы2/адказаць/
05.09.2022
даволі часта таленавітыя ў нечым адным людзі з'яўляюцца носьбітамі гену побытавага і жыццёвага крэтынізму
05.09.2022
ром, скорее до последнего рашиста. А вообще. может уже хватит повторять рашистскую пропаганду, а? Кстати, можешь пополнить ряды шмонь, не на словах, а на деле. Может тогда поймёшь, что для остановки войны, достаточно чтобы имперская рашка вывела своих шмонь и наконец-то занялась проблемами внутри своей страны, а не совала свой лыч в дела других стран.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера