Знайсці
01.09.2022 / 09:267РусŁacБел

Такаеў аб'явіў амністыю і прапанаваў правесці пазачарговыя прэзідэнцкія выбары ў Казахстане

Касым-Жамарт Такаеў абвясціў аб правядзенні пазачарговых выбараў прэзідэнта Казахстана восенню 2022 года. Пра гэта ён заявіў падчас звароту да народа Казахстана.

Касым-Жамарт Такаеў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана

«Прапаную гэтай восенню правесці пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Для паспяховай рэалізацыі комплексных рэформаў на шляху да стварэння справядлівага Казахстана неабходны новы даверны мандат народа.

Для мяне інтарэсы дзяржавы вышэй за ўсё. Таму я гатовы скараціць тэрмін сваіх паўнамоцтваў і пайсці на пазачарговыя прэзідэнцкія выбары.

Таксама неабходна перагледзець колькасць і працягласць тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта. Я рэкамендую абмежаваць тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта адным тэрмінам у сем гадоў. Але перавыбранне забароненае», — сказаў Такаеў, выступаючы з пасланнем народу Казахстана.

«Лічу неабходным прыступіць да комплекснай перазагрузкі ключавых дзяржаўных інстытутаў. Палітычная традыцыя, калі ўлада трымала свае планы ў сакрэце ад грамадства, павінна сысці ў мінулае. Таму сёння я маю намер усенародна прадставіць графік будучых выбарчых кампаній. Прапанаваныя мной канстытуцыйныя новаўвядзенні значна знізяць рызыкі манапалізацыі ўлады. Менавіта таму прапаную ўкараніць норму аднаразовага прэзідэнцтва. Мы павінны ўсталяваць цывілізаваныя прынцыпы фармавання і функцыянавання ўлады», — сказаў кіраўнік краіны.

Таксама Такаеў абвясціў амністыю для ўдзельнікаў студзеньскіх пратэстаў.

Такаеў займае пасаду прэзідэнта Казахстана з сакавіка 2019 года, калі Назарбаеў добраахвотна пакінуў гэтую пасаду. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
3
Олдар Косэ/адказаць/
01.09.2022
Чувствую хитрую многоходовочку, досидеть срок потом, хоп опять на семерочку пойти, а потом посмотрим ,надо опять перепишем.
2
Олдар Косэ/адказаць/
01.09.2022
Пьют кумыс и едят бешбармак, и че? Заведи себе кобылу.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
02.09.2022
Олдар Косэ

Да-да. А в Беларуси все чысценька и стабильно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера