Знайсці
28.05.2024 / 00:5531РусŁacБел

Чалы спрагназаваў, што будзе ў краіне, калі Лукашэнкі не стане, і да чаго рыхтавацца беларусам

«Мы будзем назіраць перайгранне падзей халоднага лета 1953-га».

Сяргей Чалы. Скрын відэа: chaly_live / YouTube

У новым выпуску ток-шоу «Ноч з Чалым» вядомы эканаміст адказаў на пытанне, як будуць развівацца падзеі ў Беларусі пасля таго, як не стане Лукашэнкі.

«Мы будзем назіраць перайгранне падзей халоднага лета 1953 года. У тым ліку таму, што лукашызм — гэта позні сталінізм»,

— лічыць Чалы. 

«Дынаміка развалу і пераўтварэння сістэмы прыкладна будзе падобная. Будзе ўмоўны раскол паміж умоўным Берыяй (сілавікамі) і ўмоўным Хрушчовым-Малянковым (грамадзянскімі). І ўся задача будзе заключацца ў тым, хто каго пераможа, хто каго хутчэй арыштуе як здрадніка, ворага ці яшчэ каго».

@nashaniva Што будзе, калі памрэ Лукашэнка? Прагноз Чалага #лукашенко#александрлукашенко#пенсионеры#сергейчалый#нашаніва#беларускаямова#беларусь♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Аналітык разважае, што не ў нашых інтарэсах перамога ўмоўнай партыі сілавікоў. Гэта будзе азначаць, што градус насілля вырасце — нават у параўнанні з цяперашнім узроўнем.

«А грамадзянская групоўка хутчэй за ўсё будзе вымушана ва ўнутраным супрацьстаянні звяртацца да энергіі людзей, вуліцы.

Гэта якраз той момант, у якім ад нас будзе вельмі шмат што залежыць. Гэта не будзе тая рэвалюцыя, якую мы чакаем, а трансфармацыя ўлады, якая скончыцца так, як і пасля Сталіна — пройдзе ўмоўны XX з'езд партыі, дзе ўсё дрэннае будзе патлумачана толькі Лукашэнкам. «Гэта быў культ асобы». І нават тыя, хто ў гэтым браў удзел, скажуць: мы мучыліся, цярпелі і гэтак далей».

Чалы заўважае, што апісаны ім сцэнар, магчыма, не тое, чаго мы ўсе чакаем. Але ў любым выпадку гэта будзе рух у лепшы бок.

«Я амаль упэўнены, што голас вялікай колькасці арганізаваных грамадзян Беларусі, не завязаных нейкім чынам на структуры кіравання, будзе важным. І гэта будзе той момант, калі мэтанакіраванае ўздзеянне, нават невялікае, будзе мець вялікае значэнне для вызначэння гістарычнага шляху краіны далей», —

гаворыць Чалы і раіць беларусам быць гатовымі да масавага, арганізаванага дзеяння тады, калі ад нас будзе шмат што залежаць.

Чытайце таксама:

Ці ёсць шанец на адлігу да сыходу Лукашэнкі? Разважае Чалы

«Трэба акуратна абыходзіцца…» — «З людзьмі?» — «З рапсам і з азімым ячменем»

Чалы патлумачыў, чым быў карысны Мясніковіч у час працы з Лукашэнкам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
70
Панылы сорам
11
Ха-ха
23
Ого
12
Сумна
11
Абуральна
17
28.05.2024
Ой мля, колькі ўжо прагнозаў было))) Хоць адзін прагноз Чалага ці паліт-экспертаў па здароўю вусатага, вайне, падзеям спраўдзіліся? 
Як яно будзе, то мы пабачым і так. За сілавікамі будзе рашка, дарэчы, чэкісты сваіх не кінуць, таму я б надта не спадзяваўся
0
Anatol Starkou/адказаць/
28.05.2024
Valadzimir
Государство - это власть. Есть власть - есть государсто. Нет власти - диктатура или царствование, что в общем одно и тоже, и сродни беззаконию.
В маленьком комменте выше, я высказал ПЕРВУЮ версию, мол, почему у нас нет системы власти - ее нет потому, что АГЛ колхозник и создание системы не его колхозной тямы дело.

Вторая версия. Он, не создавая систему власти, выполняет задание небелорусского государства, цель которого не прямо, а косвенно, убедить нас белорусов в том, что мы не способны в СВОЕМ государстве создать власть. Царя способны избрать, а власть обыкновенную не царскую, создать не можем. Он, таким образом, ведет нас в соседнее государство, как стадо негосударственных баранов.
0
Valadzimir/адказаць/
31.05.2024
Anatol Starkou, крыху з Вамі нязгодны. На маю думку, у РБ сістэма ўлады якраз створана -  вось толькі ўлады ў сэнсе камандаваньня - так званая "вертикаль власти" (СССР-скую с "руководящей ролью КПСС" так і назвалі - "административно-командная система"). А вось улады ў сэнсе кіраваньня, для якой патрэбна эфектыўная зваротная сувязь - вось яе ў РБ няма, таму што зваротная сувязь тут - фармальна-паказушная, і сваю ролю яна не выконвае. Паколькі камандная сістэма ўлады, не маючы эфектыўнай зваротнай сувязі з грамадзтвам, не здымае ўзьнікаючыя супярэчнасьці, якія назапашваюцца, то раней ці пазьней гэта прывядзе камандную сістэму ўлады да краху. Мяркую, у Расеі гэта цудоўна разумеюць, і, калі такое здарыцца, прымуць рашучыя меры, якія яны палічаць неабходнымі, каб захаваць кантроль над сітуацыяй у РБ. 
Ну а ў якой ступені стварэньне эфектыўнай сістэмы ўлады (ў сэнсе кіраваньня - са зваротнай сувязьзю) залежыць ад народа, грамадзтва, і чаму ў "белоруссов" гэта не атрымалася - пытаньне, на маю думку, складанае і вельмі заблытанае. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930