Знайсці
01.09.2022 / 08:11РусŁacБел

Мэр Энергадара: расійскія войскі абстрэльваюць горад з мінамётаў

Мэр Энергадара паведамляе, што з пяці раніцы па мясцовым часе расійскія войскі вядуць бесперапынны артылерыйскі абстрэл горада, піша «Бі-бі-сі».

«З пяці гадзін раніцы не спыняюцца пастаянныя мінамётныя абстрэлы горада. Чутныя аўтаматныя чэргі. Вядома аб пападанні ў некалькі грамадзянскіх аб'ектаў. Ёсць пацярпелыя! Колькі менавіта, высвятляем», — напісаў Дзмітрый Арлоў у сваім тэлеграм-канале.

Пра абстрэлы Энергадара таксама паведамляюць у сацсетках мясцовыя жыхары.

Інфармацыю пра гэта пацвярджае і карэспандэнт расійскага агенцтва «Інтэрфакс», які знаходзіцца ў горадзе.

«Абстрэл пачаўся прыкладна ў 6:00. Выбухі гучаць у розных частках горада з перыядычнасцю ў 3-4 хвіліны, у тым ліку ў жылых мікрараёнах і каля адміністрацыйных будынкаў у цэнтры горада», — прыводзіць агенцтва словы свайго карэспандэнта.

Акупацыйныя ўлады горада абвінавачваюць у абстрэлах Украіну. Па іх сцвярджэнні, у Энергадары зафіксавана па меншай меры пяць пападанняў у жылыя шматпавярховыя дамы, у будынак дзіцячага садка ў цэнтры, а таксама ў прыпаркаваныя аўтамабілі.

У горадзе размяшчаецца Запарожская АЭС — найбуйнейшая атамная станцыя ў Еўропе. Сёння яе павінна наведаць дэлегацыя экспертаў МАГАТЭ на чале з кіраўніком арганізацыі Рафаэлем Гросі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031