Знайсці
24.05.2022 / 14:48РусŁacБел

Палітвязень Мікіта Емяльянаў зноў у карцары. На гэты раз — 30 сутак запар

Стала вядома, што палітзняволенага актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава з 4 мая адміністрацыя магілёўскай турмы ўтрымлівае ў карцары. Сёння яго чарговы раз пакаралі «суткамі» ў карцары.

За тыдзень да чарговага спагнання ён выйшаў з карцара пасля 46 сутак запар. Мікіту караюць за адмову прыбіраць дворык падчас прагулкі, паведамляе «Вясна». 

Са жніўня 2021 года Мікіту Емяльянава змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам на 233 сутак — гэта амаль сем месяцаў у нечалавечых умовах без пасцельнай бялізны і штодзённага шпацыру. 

Цяпер хлопец чакае разгляду апеляцыйнай скаргі. Да 8 чэрвеня вы можаце падтрымаць яго грашовым пераводам і бандэролямі, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі. 

Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031